Эльвіра Аляксееўна Сарока (нар. , Рыга, Латвійская ССР) — беларуская педагог і дэпутатка.
Біяграфія Нарадзілася 9 жніўня 1968 года ў горадзе Рыга Латвійскай ССР.
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.
Працавала памочніцай выхавацеля дзіцячага садка № 1 у г. Олайне Рыжскага раёна Латвійскай ССР; старшай піянерважатай у школах Рыжскага раёна Латвійскай ССР і ў сярэдняй школе № 7 г. Навагрудка; сацыяльным педагогам-псіхолагам Цэнтра пазашкольнай работы г. Навагрудка; педагогам сацыяльным, намесніцай дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Навагрудскага дзяржаўнага ПТВ № 193 сельскагаспадарчай вытворчасці; намесніцай дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя; дырэктаркай прафесійнага ліцэя. Дырэктарка Навагрудскага дзяржаўнага каледжа.
Дэпутатка Гродзенскага абласнога 28-га склікання і Навагрудскага раённага Саветаў дэпутатаў 28-га склікання.
Была членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:педагогі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рызе Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання