Анатоль Віталевіч Шалтанюк (нар. , в. Ганькавічы, Пінскі раён) — беларускі гаспадарчы дзеяч, дзяржаўны службовец і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 20 жніўня 1962 года ў вёсцы Ганькавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Украінскі ордэна Дружбы народаў інстытут інжынераў воднай гаспадаркі (г. Роўна), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў старшым інжынерам планавана-вытворчага аддзела ПМК-19 трэста «Брэствадбуд» (г. Жабінка); інструктарам, другім сакратаром Жабінкаўскага райкама камсамола; сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса «Радзіма»; намеснікам старшыні гэтага калгаса; дырэктарам ТАА «RF»; старшынёй Хмелеўскага сельсавета; старшынёй калгаса «Заветы Ільіча»; намеснікам старшыні Жабінкаўскага райвыканкама.

Старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Жабінкаўскага райвыканкама, Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:гаспадарчыя дзеячы Беларусі