Філіп Макс Раскін (сапраўднае імя: Файвел Мордка; ) — яўрэйскі паэт, ураджэнец Беларусі. Жыў у Швейцарыі, Брытаніі, ЗША. Пісаў на ідышы, іўрыце, па-руску і па-англійску. У вершах гучаць нацыянальныя і сіянісцкія матывы.
Біяграфія Нарадзіўся ў заможнай сям’і. Вучыўся ў хедары, вывучаў з настаўнікам іўрыт і талмуд. Тры гады вучыўся ў Мінску, з 1897 года — у політэхнічнай школе ў Цюрыху. З 1899 года жыў у Англіі, у 1901 годзе ў Лідсе скончыў навуковы інстытут, у 1905 атрымаў ступень бакалаўра ў Лідскім універсітэце. У 1906—1915 працаваў у гарадскім аддзеле аховы здароўя. У 1910 годзе выдаў першую кнігу. Прадмову да яе напісаў Шолам-Алейхем. 9 верасня 1915 года прыехаў у ЗША, працаваў у сіянісцкіх арганізацыях, у Jewish National Fund. Адрас: 485 Central Park West.
Дэбютаваў у друку на рускай мове, каля 1910 года стаў пісаць на англійскай мове. Па-яўрэйску пісаў галоўным чынам у Англіі. Друкаваўся ў газетах «Дзі ідышэ цукунфт» (1904), брытанскіх «Дэр вэкер» (1909), «Югэнд штралэн» (1915), амерыканскіх «Ньюёркэр вохнблат», «Ундзэр бух» і інш., у англійскіх газетах (The Manchester Guardian, The Quarterly Review, Jewish Chronicle, Jewish World of London).
Рэдагаваў газеты «Дэр вэкер», «The American Jewish News» (1917). Уваходзіў у літаратурны клуб амерыканскага паэта-лаўрэата Эдвіна Маркхэма. У 1922 годзе наведаў Эрэц-Ізраіль і напісаў цыкл артыкулаў «Palestine as I Saw It» для газеты The New York Post. Бібліяграфія: Гэто-лідэр (Вершы з гета) — Лідс: Джозеф Портан, 1910 Ідышэ лідэр (Яўрэйскія вершы) — Нью-Ёрк: Н. Майзель, 1919 Творы ўключаліся ў анталогіі і хрэстаматыі: Морыс Басін, Амэрыканэр ідышэ поэз’е (NY, 1940) Нахман Майзель, Амэрыкэ ін ідышн ворт (NY, 1955) Ёіл Энцін, Ідышэ поэтн, хантбух фун ідышэ дыхтунг, vol. 2 (NY: Jewish National Labor Alliance and Labor Zionist Party, 1927) Мардэхай Ёфэ, Эрэц-ісроіл ін дэр ідышэ літэратур (Тэль-Авіў: Перац фарлаг, 1961) На англійскай мове выдаў кнігі: «Songs of a Jew», з прадмовай Зангвіля (1914), «Songs of a Wanderer», «Songs and Dreams», «When a Soul Sings», «Poems for Young Israel», «Lanterns in the Wind».
Яго жыццё даследаваў гісторык Мерай Фрыдман (Murray Freedman).
Сям’я Бацька: Меер, маці Эстар (у дзявоцтве Куніна) памерла ў 1893 годзе. Жонка: Гіталь Зэлікман (1877—1961), насіла англійскае імя Кэйт, ажаніліся 20 снежня 1898 года ў сінагозе New Synagogue, Chapletown Road (ранейшая назва New Briggate Synagogue). Нарадзіліся 5 дзяцей, сын Альберт-Зерубабель у 1901, дочкі Эстар у 1899, Басамі ў 1904, Кармэль у 1907, Сільвія-Шуламіт у 1914 годзе. Гіталь была членам жаночай сіянісцкай арганізацыі Хадаса.
Спасылкі congressforjewishculture.org Некралог Некралог жонцы Генеалагічныя звесткі Першая кніга
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты на іўрыце Катэгорыя:Англамоўныя паэты