А. Новіч (сапр. Ціхановіч ці Цэхановіч) — беларускі пісьменнік пач. XX стагоддзя.
Па адукацыі ўрач. Працаваў у г. Новачаркаск (Расія).
Аўтар апавяданняў «У дому лепей» (1911) пра цягу селяніна да роднай зямлі і «Амерыканец» (1912), герой якога вярнуўся з Амерыкі і хоча перайначыць жыццё беларускага мужыка на лепшы лад. Гэтыя творы высока ацэнены Я. Купалам (арт. «Агляд кніг», 1913), які падкрэсліваў іх прастату і шчырасць, уменне «нязначным спосабам падсунуць чытачу маральную павучку, паказаць добрую незавілую сцежку к лепшаму жыццю», і М. Багдановічам, які ў арт. «За тры гады» (1913) адзначыў, што «асабліва вызначаецца Новіч, каторы першы паспрабаваў напісаць вялікую рэч прозай па-беларуску».
Літаратура .
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя