Руфат Сафараў, поўнае імя Руфат Эльдар аглы Сафараў (; нар. , Зехмет, Зангібасарскі раён) — азербайджанскі праваабаронца і палітычны зняволены; былы следчы. У 2011—2015 гадах Руфат Сафароў працаваў следчым у пракуратуры Зардабскага раёна.
20 снежня 2015 года ён абвясціў пра сваю адстаўку, бо больш не мог цярпець «падаўленне правоў і свабод чалавека». Праз некаторы час пасля гэтага па распараджэнні Кямрана Аліева, начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй пры Генеральнай пракуратуры, супраць яго была распачата крымінальная справа па артыкуле 311.3.2 Крымінальнага кодэкса Азербайджана (атрыманне хабару). 15 студзеня ён быў арыштаваны, а праз тыдзень пераведзены пад хатні арышт. Нават знаходзячыся пад хатнім арыштам, ён не адмовіўся ад сваёй пазіцыі і працягваў рабіць заявы з крытыкай у адрас урада.
8 верасня 2016 года Лянкяранскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў Руфата Сафарава да 9 гадоў пазбаўлення волі, і ён быў узяты пад варту ў зале суда. Пасля 2 гадоў і 6 месяцаў зняволення ён быў вызвалены паводле амністыі Прэзідэнта Азербайджана ад 16 сакавіка 2019 года. Пасля вызвалення ён працягнуў сваю дзейнасць спачатку як грамадзянскі актывіст, а затым як праваабаронца.
У ліпені 2020 года ён заснаваў праваабарончую арганізацыю «Лінія абароны» і працаваў яе выканаўчым дырэктарам. З таго часу ён працягвае дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека ў Азербайджане.
У снежні 2024 года ён зноў быў арыштаваны па артыкулах 127.2.3 (наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання), 221.1 (хуліганства) і 178.3.2 (махлярства з буйной шкодай) КК Азербайджана. Гэты арышт быў прызнаны мясцовай і міжнароднай супольнасцю як палітычна матываваны. Па словах Сафарвва, за сваю праваабарончую дзейнасць ён павінен быў атрымаць узнагароду ад Дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкена, і менавіта каб перашкодзіць гэтаму, яго арыштавалі.
На дадзены момант ён утрымліваецца ў Бакінскім следчым ізалятары Пенітэнцыярнай службы Міністэрства юстыцыі.
Крыніцы
Спасылкі