Чырвонаслабодская вуліца — вуліца ў жылым раёне Чыжоўка 5 Заводскага раёна Мінска. Названа ў гонар суседняй зніклай вёскі. Архітэктура вуліцы складаецца з сядзібнай забудовы, шматпавярховых жылых дамоў, узведзеных у 1967-76 гг., і адукацыйнай інфраструктурыПаводле архітэктурнай базы Рhotobuildings.
Скрыжаванні Чырвонаслабодская вуліца перасякае: 1-ы Зарэчны завулак; 2-і Зарэчны завулак; 3-і Зарэчны завулак; Нясвіжскую вуліцу; 1-ы кальцавы праезд; вуліцу Галадзеда; Стаўбцоўскую вуліцу; Капыльскую вуліцуЧырвонаслабодская вуліца на сайце Геадзэн.
Цікавыя факты Па другі бок ад вуліцы Убарэвіча знаходзіцца яшчэ адна вуліца з падобнай назвай. Дом 84 быў пабудаваны ў 1967 г. як будынак школы № 106, пазней ім карсталася гімназія № 25, цяпер гэта Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Заводскага раёнаКраснослободская улица, 84 на РhotobuildingsНет аналогов ни в Минске, ни в стране. Как обновился физкультурно-спортивный центр в Заводском // Минск-Новости, 14.09.2023. Частка сучаснай Чырвонаслабодскай вуліцы знаходзіцца асобна ад астатняй магістралі паміж вуліцамі Стаўбцоўскай і Капыльскай.
Крыніцы
Спасылкі
Чырвонаслабодская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Чырвонаслабодская вуліца на АТО.ВУ Чырвонаслабодская вуліца на сайце Геадзэн
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)