Гары Острын Вольфсан (Цві Гершэль Вольфсан, ; ) — амерыканскі гісторык філасофіі, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Астрыне на Беларусі. Паходзіў з сям’і равіна. Навучаўся ў ешыве Слабодка (каля Коўна).
У 1903 годзе з сям’ёй эміграваў у ЗША. Вучыўся ў Гарвардзе.
З 1915 года пачаў выкладаць. У 1925 годзе быў прызначаны на пасаду прафесара яўрэйскай літаратуры і філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта.
Даследаваў філасофію Спінозы, Філона Александрыйскага, Крэскаса. Выдаў двухтомную працу «Філасофія айцоў царквы». Быў членам Амерыканскай акадэміі яўрэйскіх даследаванняў, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, прэзідэнтам Амерыканскага ўсходняга таварыства.
У 1958 годзе за свае дасягненні быў узнагароджаны прэміяй Амерыканскага савета навуковых таварыстваў.
Крыніцы