Рамуальд Свіркоўскі ( — ) — каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч, ахвяра вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1886 годзе ў маёнтку Першукста (зараз — Свянцянскі раён Літвы).
У 1905—1909 гадах вывучаў філасофію і тэалогію ў Віленскай духоўнай семінарыі. У 1912 годзе скончыў Імператарскую духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу.
З 1912 па 1927 год быў пробашчам ў Шчучынскім касцёле.
У 1918 годзе ўвайшоў у склад рады павета Шчучын-Плянты. З 1922 года з’яўляўся прэфектам Шчучынскай дзяржаўнай настаўніцкай семінарыі. У 1922 годзе быў абраны дэпутатам сейма Сярэдняй Літвы.
З 1927 па 1936 год служыў пробашчам у каталіцкіх парафіях у Міёрах, Сынкавічах, Слоніме. З 1936 года служыў у Вільні.
З пачатку Другой сусветнай вайны актыўна супрацоўнічаў з польскім падполлем. У пачатку 1942 года быў арыштаваны гестапаўцамі, змешчаны ў Лукішскую турму. Расстраляны ў Панарах каля Вільні.
Крыніцы
Спасылкі Краязаўчы каляндар
Катэгорыя:Расстраляныя