Уладзімір Лайкоў, поўнае імя Уладзімір Піліпавіч Лайкоў (, Астроўкі, Крупскі раён, Мінская вобласць — , Новая Мётча, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, эсэіст, краязнаўца і выбітны дзеяч адукацыі Беларусі. Бацька паэта і публіцыста Янкі Лайкова.
Біяграфія Нарадзіўся 4 мая 1953 года ў вёсцы Астроўкі Крупскага раёна ў сям’і Піліпа (1916—1999) і Валянціны (1929—2009) Лайковых. Сям’я вялікая — Уладзімір меў тры браты — Валеру, Міхаіла ды Яўгена.
У сваім эсэ «Браты мае» Уладзімір Піліпавіч пісаў: «У мінулым яшчэ стагоддзі (дакладней — у другой яго палове), калі ў родных Астроўках жыццё поўнавартасна віравала, калі ў сям’і Валі і Піліпа Лайковых нараджаліся іх дзеці, бярэ пачатак наша гісторыя. Вось ужо тады і пачынаецца тая, вобразна кажучы, касьба дзён і гадоў».
Вёска Астроўкі нават у тыя часы была зусім маленькай - там не было школы, пошты і нават крамы. За тое з самых старых часоў на Астроўках панавала гаспадарка. З самага дзяцінства браты Лайковы шмат працавалі ў полі, таму касьба ды конныя вандраванні для Ўладзіміра былі прывычнымі штодзённымі заняткамі. Раніца сустракала яго спевамі птушак і сонечнямі промнямі, дзень вёў ярка жоўтым прасторам у пякучым паветры, а вечар закалыхваў стракатаннем конікаў.
У 1970-м годзе Ўладзімір Лайкоў скончыў Абчугскую сярэднюю школу Крупскага раёна, пасля чаго, у гэтым жа годзе, паступіў на філалагічны факультэт БДУ у Мінску. Тады, у студэнцкія часы, ён пазнаёміўся з тады ўжо вядомым паэтам Рыгорам Барадуліным, а таксама аднакашнікам Іванам Штэйнерам, з якімі ў яго ў далейшым працягвалася вельмі цёплае сяброўства. Акрамя таго, са студэнцтва У. Лайкоў быў асабіста знаёмы з Іванам Навуменкай, Іванам Пташнікавым, Генадзям Бураўкіным і Вячаславам Рагойшай. Там жа, на пачатку 1970-х гадоў, Уладзімір Піліпавіч сустрэў будучую спадарожніцу свайго жыцця - Любоў Фёдараўну.
Праз некаторы час пасля заканчэння ўніверсітэту ў 1975 годзе, Уладзімір Лайкоў разам з Любоў'ю Лайковай перабраліся ў вёску Мётчу Барысаўскага раёна і пачалі працаваць ў Мётчанскай школе. З 1979 года Ўладзімір Лайкоў выконваў абавязкі дырэктара школы, а таксама выкладаў рускую мову і літаратуру.
Творчасць Акрамя даследванняў Уладзімірам Лайковым гісторыі барысаўшчыны, паглыбленасці ў творчасць выбітных прадстаўнікоў міравой Літаратуры і уласных твораў (эсэ і вершы), да яго творчасці варта аднесці і дырэктарства. Падчас узначальвання школы У. Лайкоў арганізоўваў для вучняў шматлікія пазакласныя мерапрыемства, вандраванні па розных краінах Еўропы і іншыя актыўнасці, якія былі рэдкай з'явай у позні саветскі і пост-саветскі перыяды.
У 2003 годзе накладам 300 асобнікаў была выдадзена кніга Уладзіміра Лайкова "Трэба дома бываць часцей".
Сярод мноства эсэ і артыкулаў можна вызначыць "Адтуль, з далёкай зімы ў Мётчы", "У палоне грыбной паэзіі", "Давайце, хлопчыкі!", "Роздум пра Чынгіза Айтматава пад векавым вязам", "Альфа і Амега духоўнага шляху" і інш.
У 2016 годзе Уладзімір Лайкоў стаў адным з пераможцаў Пушкінскага конкурсу, што праводзіўся ў Маскве. У конкурсе ўдзельнічала шмат прадстаўнікоў 40 краін сусвету.
Музей «Літаратурны космас Мётчы» У 1984 годзе ў Мётчы Уладзімір Лайкоў заснаваў музей-фестываль "Літаратурны космас Мётчы". У адным з інтэрв'ю ён казаў: "Педагагічны калектыў школы ў 80-я гады мінулага стагоддзя падабраўся адметны і вельмі цікавы. Пры сённяшніх частых сустрэчах з выпускнікамі мы ўспамінаем незабыўныя ўрокі і мерапрыемствы Мільвіда Уладзіміра Дзмітрыевіча, Клімковіч Раісы Аляксандраўны, Палонік Галіны Станіславаўны, Каптура Валерыя Раманавіча, Лайковай Любові Фёдараўны, Цітовіча Аляксандра Аляксандравіча... Адно, што мяне не задавальняла, - гэта тое, што настаўнікі перадавалі гісторыю сваёй школы толькі вусным шляхам. У школе не было ніводнага музея. Сорамна прызнацца, але ў школе быў забыты, а таму і прапушчаны, 100-гадовы юбілей." Верагодна, што менавіта гэтае перажыванне, а таксама жаданне пазнаёміць вучняў з лепшым прадстаўніцтвам літаратурнага свету Беларусі былі галоўнымі прычынамі стварэння музея.
Пачаткам гісторыі "Літаратурнага космаса Мётчы" можна лічыць сустрэчу 8 снежня 1984 года, калі ў школу завіталі пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Кузьма Хромчанка, Алег Лойка і Вячаслаў Рагойша. З таго часу, гэтыя і яшчэ многія аўтары (Ніл Гілвеіч, Янка Брыль, Мікола Мятліцкі і інш.) наведвалі музей. Уладзімір Лайкоў уладковаў выступы пісьменнікаў, чытанні вершаў, перформансы музычных і танцавальных калектываў.
Музей складаецца з чатырох экспазіцый: “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына” (Янка Купала), “Хай зорам зорыцца над Мётчам” (Рыгор Барадулін), “Мётчы ўдзячны і ёю прасветлены” (Ніл Гілевіч), “А хто там ідзе?” (Янка Купала). Тут захоўваецца 620 кніг, з якіх 580 пазначана экслібрысам сям’і Лайковых, а на 310 кнігах маюцца аўтографы пісьменнікаў. Акрам таго, у трыццаці папках захоўваецца больш за 400 публікацый, артыкулаў і звестак літаратуразнаўчага і педагагічнага накірункаў.
У экспазіцыі "А хто там ідзе?" знаходзяцца кнігі мядоцкіх пісьменнікаў: Браніслава Ермашкевіча “Надзённае”, “Навучанне зямлёй”, “Зямлі маёй нераўнавага”, “Абярэг”, Янкі Лайкова “Акраец паветра”, “Логіка пасткі”, “Вогнепаклоннік”, Міхаіла Вінакурава “Километры родных дорог”, “Село мое Дроздино”, “Почти все о деньгах, алмазах и золоте”, “Мядоцкі дыярыюш” (15-томная гісторыя Мётчанскай школы). Сярод ніх і творы Уладзіміра Лайкова - “Трэба дома бываць часцей”, “На схіле алфавіту”, “Сто мядоцкіх настаўнікаў”, “У палоне грыбной паэзіі”.
У экспазіцыі “Хай зорам зорыцца над Мётчам” налічваецца 90 арыгінальных кніг Рыгора Барадуліна. Усе гэтыя кнігі пазначаны аўтографамі паэта, што сведчыць аб доугім сяброўстве паміж Уладзімірам Піліпавічам і Рыгорам Іванавічам. Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі