Несцераўка — былы засценак або фальварак, цяпер тэрыторыя Параф’янаўскага сельсавета Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Гісторыя Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе, фальварак у Віленскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, належаў Радзевічу.
Станам на 1905 года, фальварак належаў Баравому і Лапко, 23 жыхары (15 мужчын і 8 жанчын), 200 дзесяцін зямлі.Виленская губерния : Полн. список насел. мест со стат. дан. о каждом поселении, сост. по офиц. сведениям И. И. Гошкевичем. — Вильна : Губ. тип., 1905. — , IV, , 341 с. : 30. — С. 122
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, засценак, потым калонія ў Параф’янаўскай гміне Дунілавіцкім павета Навагрудскага ваявода, з 1922 года Віленскай зямлі, з 1926 года ў Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства Польшчы.Dz.U. z 1925 r. nr 67, poz. 472
Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, тут жыло 39 чалавек, 2 былі рыма-каталікамі і 37 праваслаўнымі. Адначасова 16 жыхароў заявілі пра польскую і 23 пра беларускую нацыянальнасць. Было 5 жылых будынкаўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. 7, część 2, 1924, s. 30.. Паводле перапісу 1931 года, у 7 дамах жыло 47 чалавекWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 22.
Вернікі належалі да рымска-каталіцкай парафіі Параф’янаве і праваслаўнага прыходу ў Вялікіх Сітцах. Паселішча ў юрысдыкцыі гарадскога суда ў Докшыцах і акруговага суда ў Вільні. Адпаведнае паштовае аддзяленне ў Параф’янавеSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej z oznaczeniem terytorjalnie im właściwych władz i urzędów oraz urządzeń komunikacyjnych, Przemyśl, Warszawa 1933, s. 1127..
Вядомыя асобы Віталь Міхайлавіч Баравы (1916—2008) — протапрэсвітар, царкоўны дзеяч Леаніла Апанасаўна Малаш-Аксамітава (нар. 1927) — беларуская фалькларыстка
Крыніцы
Спасылкі