Свіліца — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны.
Назва
На карце XVIII ст. пазначаная як рака Свіла, што выцякае з буйнога возера Свіла (цяпер падзялілася на азёры Белае і Алаізберг), ля якога вёска Свіла.
На думку беларускага географа В. Жучкевіча, назва вёскі Свіла, каля якой працякае рака Свіліца, можа мець значэнне драўніна са звілістымі гадавымі кольцамі, стужачныя гліны, або магло трансфармавацца з беларускага цвіль (плесня, водарасці)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 336..
Літоўскі гідраніміст А. Ванагас літоўскія гідронімы тыпу Svilė, Svyla выводзіў ад літоўскага svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 322—323..
Гідраграфія Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 ‰.
Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Падсвілле, упадае ў возера Пліса з захаду за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Юзафова. Прытокі — Агурнёўка і Вараноўка (злева). У басейне Свіліцы азёры Белае, Алаізберг.
Крыніцы
Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
Катэгорыя:Рэкі Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Мнюты