Дабраўля́нская збраёўня — калекцыя ваеннай зброі і амуніцыі XIII—XIX стагоддзяў, сабраная А. Гюнтэрам (па паходжанні немец) ў сваім маёнтку Дабраўляны (цяпер вёска ў Смаргонскім раёне).

У калекцыі былі шлемы, кірасы, латы, парахаўніцы, бердышы, алебарды, чаканы, стрэлы, баявыя сякеры, лукі, даспехі крыжакоў і іншыя ўзоры. Экспанаты былі размешчаны ў капліцы, пабудаванай Гюнтэрам. Акрамя таго, у калекцыі знаходзіліся ўзоры ваеннага і паляўнічага ўзбраення, што належалі розным старажытным магнацкім родам.

На тэрыторыі сядзібы Гюнтэр стварыў таксама музей народнага побыту, дзе былі прадстаўленыя старыя хаты, аборы, борці і іншыя аб’екты. Пасля яго смерці ў 1854 годзе большая частка экспанатаў трапіла ў Варшаву.

Літаратура

Катэгорыя:Музеі Беларусі Катэгорыя:Дабраўляны (Смаргонскі раён) Катэгорыя:Музеі зброі Катэгорыя:Зніклі ў 1850-я гады