Даво́дачны стано́к — станок, прызначаны для канчатковай (аддзелачнай) апрацоўкі паверхні дэталі шляхам даводкі або прыціркі.
Апісанне Універсальны даводачны станок складаецца з двух плоскіх дыскаў (прыціраў), паміж якімі размяшчаюцца дэталі. Даводка ажыццяўляецца пры дапамозе дробназярністага абразіўнага парашку або пасты.
Акрамя універсальных, існуюць і спецыялізаваныя даводачныя станкі, прызначаныя для апрацоўкі асобных тыпаў дэталей.
Прымяненне Даводачныя станкі выкарыстоўваюцца для апрацоўкі дэталей высокага класа дакладнасці, у тым ліку вымяральных інструментаў, разцоў, клапанаў, зубчастых колаў, шыек каленчатых і кулачкоў размеркавальных валоў і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Станкі Катэгорыя:Абразіўная апрацоўка