Давы́даўскае радо́вішча каме́ннай со́лі — радовішча каменнай солі ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, каля вёскі Давыдаўка. Адкрыта ў 1941 годзе.

Геалагічная характарыстыка Паклады звязаны з верхнедэвонскай саляноснай фармацыяй і прымеркаваны да Давыдаўскага падняцця Рэчыцкага вала Прыпяцкага прагіну. Соль залягае асобнымі пластамі з тонкімі праслоямі глініста-карбанатных парод.

Запасы Разведаныя запасы складаюць 20,7 млрд тон. Магутнасць карыснай тоўшчы вагаецца ад 2 да 69 м, паверхня адкладаў знаходзіцца на глыбіні 823,4—880 м.

Крыніцы

Літаратура

Гл. таксама Давыдаўскае радовішча нафты

Катэгорыя:Геалогія Светлагорскага раёна Катэгорыя:Радовішчы Беларусі Катэгорыя:Радовішчы солі