Кора Рычардсан-Ходж (; в. Сент-Томас, ) — палітык Ангільі, прэм’ер-міністр Ангільі з 27 лютага 2025 года і член Палаты сходу ад акругі Сэндзі-Хіл з 2015 года. Яна з’яўляецца лідарам Аб’яднанага фронту Ангільі. Яна - першая жанчына на пасадзе прэм’ер-міністра Ангільі і адна з першых жанчын, абраных у Палату сходаў з 1984 года.
Біяграфія Нарадзілася на востраве Сент-Томас Амерыканскіх Віргінскіх астравоў, дзе атрымала пачатковую адукацыю ў . У 1995 годзе атрымала ступень бакалаўра навук у галіне навук аб навакольным асяроддзі ў , у 1999-м — ступень доктара права ў і сертыфікат аб юрыдычнай адукацыі ў .
У 2000-х пераехала ў Ангілью. На ўсеагульных выбарах 2010 года Рычардсан-Ходж балатавалася ад Аб’яднанага фронту Ангільі (АФА), аднак не здолела прайсці ў Палату Сходаў. На наступных выбарах 2015 года яна была абраная ў парламен, і разам з Эвалі А. Брэдлі і Пальмавон Уэбстэр яна стала адной з першых жанчын, абраных з часоў Абены Лэйк-Ходж у 1984 годзе.
Рычардсан-Ходж займала пасаду міністра ўнутраных спраў. Яна была намеснікам кіраўніка АФА, а 3 ліпеня 2020 года стала яго лідарам і лідаркай апазіцыі ў парламенце. На ўсеагульных выбарах 2025 года Аб’яднаны фронт Ангільі атрымаў большасць месцаў у парламенце. 27 лютага 2025 года Рычардсан-Ходж прывялі да прысягі як першую жанчыну прэм’ер-міністра Ангільі.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ангільі