У фінансах фондавы індэкс або індэкс фондавага рынку — гэта лічбавы паказчык для ацэнкі стану выбраных кампаній на фондавым рынку. Ён дапамагае інвестарам ў параўнанні бягучых цэн на акцыі з мінулымі цэнамі.

Інвеставанне ў фондавы індэкс — гэта стратэгія інвеставання, у якой інвестар купляе долю індэкснага фонду, які ў сваю чаргу купляе акцыі кампаній прапарцыянальна пэўнаму індэксу. Такім чынам, інвестар павінен атрымаць прыбытак непасрэдна звязаны з ростам індэкса, а яго інвестыцыі дыверсіфікаваныя адносна кампаній індэкса. Розніца паміж эфектыўнасцю індэкснага фонду і індэксам, калі такая ёсць, называецца памылкай адсочвання.

Тыпы фондавых індэксаў па зоне дзеяння

Глабальныя індэксы Глабальныя індэксы маюць мэтаю паказаць стан сусветнага фондавага рынку. Напрыклад, індэкс MSCI World налічвае амаль 1400 кампаній, якія пакрываюць прыблізна 85 % рынкавай капіталізацыі ў 23 развітых краінах. Індэкс S&P Global 100 больш абмежаваны і ўключае толькі 100 кампаній. Рэгіянальныя індэксы Рэгіянальныя індэксы паказваюць дынаміку фондавага рынку асобнага геаграфічнага рэгіёна. Да такіх індэксаў адносяцца, напрыклад, індэкс FTSE Developed Europe і індэкс FTSE Developed Asia Pacific. Краінавыя індэксы Краінавыя індэксы паказваюць дынаміку фондавага рынку асобнай краіны і, такім чынам, адлюстроўваюць настроі інвестараў адносна стану эканомікі краіны. Найчасцей такія індэксы складаюцца з акцый буйных кампаній, што каціруюцца на найбуйнейшых фондавых біржах краіны. Прыклады: DAX у Германіі, NIFTY 50 у Індыі, Nikkei 225 у Японіі, KSE 100 у Пакістане, FTSE 100 у Вялікабрытаніі і індэкс S&P 500 у ЗША. Біржавыя індэксы Гэтыя індэксы заснаваныя на біржы, на якой гандлююцца акцыі, напрыклад, NASDAQ-100, або групах біржаў, такіх як Euronext 100 або OMX Nordic 40. Сектаральныя індэксы Гэтыя індэксы паказваюць стан пэўных сектараў рынку. Напрыклад, сектаральныя падіндэксы S&P 500 Energy, S&P 500 Health Care, S&P 500 Info Tech і г.д.

Крыніцы

Катэгорыя:Фондавы рынак Катэгорыя:Фондавыя індэксы