Дзмітрый Паўлавіч Генеральніцкі (, Умань, Чаркаская вобласць, Украіна — , Віцебск) — беларускі мастак і педагог.
Біяграфія Нарадзіўся 10 лістапада 1911 года ў Умані Чаркаскай вобласці ў сям’і млынара. У 1929 годзе скончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1930—1934 гадах вучыўся ў Камянец-Падольскім мастацка-прамысловым тэхнікумеКолодовский, И. И. Педагогическое и творческое наследие Д. П. Генеральницкого / И. И. Колодовский // Искусство и культура. – 2019. – № 3(35). – С. 39-47. .
Пасля навучання пераехаў у Харкаў, дзе да 1939 года працаваў мастаком-афармляльнікам у розных установах горада і вучыўся ў Харкаўскім аўтадарожным інстытуце (вучобу перапыніла вайна).
З 16 ліпеня 1941 года — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: малодшы сяржант, вадзіцель аўтамабіля. Дэмабілізаваны 19 кастрычніка 1945 года.
Пасля вайны працаваў мастаком у Таганскім кінатэатры ў Маскве, дзе афармляў вялікафарматныя рэкламныя стэнды фільмаў.
У 1946 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт Маскоўскага гарадскога педагагічнага інстытута імя У. П. Пацёмкіна, які закончыў у 1950 годзе.
У 1950—1954 гадах выкладаў у Курскім мастацка-графічным педвучылішчы рысунак, жывапіс, кампазіцыю і чарчэнне. З 1954 года працаваў у Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1955 годзе пераехаў у Віцебск і стаў выкладчыкам Віцебскага мастацка-графічнага педвучылішча.
З 1959 года — выкладчык Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, дзе выкладаў рысунак, жывапіс, кампазіцыю, пластычную анатомію і скульптуру. Адначасова выкладаў рысунак у політэхнічным інстытуце (філіял Мінскага) і з лютага 1959 года вёў студыю пры Доме народнай творчасці; на факультэце арганізаваў кружок скульптуры.
Памёр года ў Віцебску. У жніўні 1972 года ў выставачнай зале Саюза мастакоў на рагу вуліц Леніна і Савецкай была арганізавана пасмяротная выстава яго прац.
Крыніцы
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1911 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1972 годзе Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Памерлі ў Віцебску Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага аўтамабільна-дарожнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Камянец-Падольскай мастацка-прамысловай школы Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага гарадскага педагагічнага інстытута імя У. П. Пацёмкіна