Вяснянка шэрая (Nemura cinerea) — від насякомых атрада вяснянак.

Даўжыня цела 4-6,8 мм, пярэдняга крыла 5-7,9 мм. Афарбоўка цёмна-бурая, ногі жоўта-шэрыя, брушка жоўтае, жылкі на крылах чорныя. У самцоў на канцах цэрак маюцца зубчыкі.

Пашырана ў Еўропе, у Азіі да Забайкалля, на Беларусі выяўлена ў Віцебскай вобласці. Лічынкі жывуць у ручаях і невялікіх рэчках, часам сустракаюцца ў лужынах і балацінах. Дарослыя насякомыя вядуць наземны спосаб жыцця і сустракаюцца з красавіка па верасень. Яны трымаюцца пераважна каля вады, сядзяць на навакольных прадметах, узлятаюць рэдка.

Спасылкі ecosystema.ru

Катэгорыя:Вяснянкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1783 годзе