«And I Love Her» () — песня англійскага рок-гурта The Beatles, напісаная Полам Мак-Картні пры ўдзеле Джона Ленана. Песня прысвечана каханай Мак-Картні ў тыя гады, актрысе Джэйн Эшэр. Кампазіцыя выйшла 10 ліпеня 1964 года на брытанскім альбоме «A Hard Day's Night», а 20 ліпеня 1964 года ў фармаце сінгла («Б»-бок — «If I Fell») выдадзена ў ЗША; сінгл дасягнуў #12 пазіцыі ў музычным хіт-парадзе Billboard.

The Beatles выканалі «And I Love Her» толькі аднойчы за межамі студыі Эбі-Роўд. 14 ліпеня 1964 года гурт выканаў песню на тэлекампаніі «BBC», якая была перададзена па радыё праз два дні. У розных частках свету выпушчана столькі версій гэтай кампазіцыі, колькі разоў паўтараецца завяршальны гітарны пройгрышГісторыя стварэння песень для альбома «A Hard Day’s Night» на сайте beatlesclub.

Кампазіцыя На працягу трох дзён музыканты паспрабавалі розныя варыянты аранжыроўкі кампазіцыі, пакуль не знайшлі аптымальны, запісаны ў студыі таго ж дня, што і «Tell Me Why». Найбольш простая, пяшчотная і чулая песня з усіх, што гурт на той момант выконваў, пабудавана ў асноўным на акустычнай інструментоўцы. Гэтая песня стала адной з першых балад гурта, назва якой пачынаецца з сярэдзіны сказа. Пол Мак-Картні быў надзвычай рады з'яўленню такой удалай ідэі.

Большая частка гэтай песні — гэта пераход назад і ўперад паміж танальнасцямі E і C#m. У песні таксама прасочваецца змена танальнасцей перад сола да танальнасці F. У канцы кампазіцыі, у паралельнай мажорнай танальнасці адносна F. Гэтая тэхніка вядомая як пікардыйская тэрцыя (назва вялікай тэрцыі мажорнага трохгучча, якое служыць заключэннем мінорнай п'есы) і вельмі часта выкарыстоўвалася ў XVII стагоддзі некаторымі кампазітарамі ўключна з нямецкім кампазітарам Іаганам Себасцьянам Бахам.

Збольшага песню напісаў Пол Мак-Картні, аднак у яе напісанні прымаў удзел і Джон Ленан. У адным з інтэрв'ю часопісу «Playboy» Ленан адзначыў, што яго ўнёсак у напісанне песні — сярэднія восем тактаў («A love like ours / Could never die / As long as I / Have you near me»). Мак-Картні сцвярджаў, што

«Сярэднія восем тактаў мае. Я сказаў бы, што Джон, верагодна, дапамог з гэтай сярэдзінай, але ён не можа сказаць, што "Гэта маё". Я напісаў яе сам»Бары Майлз, Пол Мак-Картні, с. 123; цытата Боба Спітза, The Beatles, с. 488—489..

Асноўны гітарны рыф песні прыдумаў Джордж ХарысанГл. фільм «Джордж Харысан: жыццё ў матэрыяльным свеце».

Песня была напісана ў Лондане, у доме на вуліцы Уімпал, які належаў бацькам Джэйн Эшэр.

Выдавец «The Beatles» Дык Джэймс сцвярджаў, што сярэднія восем тактаў былі дададзены падчас запісу паводле прапановы прадзюсара гурта Джорджа Марціна. Згодна з Джэймсам, Ленан заклікаў да прарыву.

«На працягу паўгадзіны (Ленан і Мак-Картні) напісалі… вельмі канструктыўную сярэдзіну для паспяховай камерцыйнай песні»Кейт Бэдмэн, The Beatles: Не для друку, с. 90; цытата Боба Спітза, The Beatles, с. 488..

На альбоме Anthology 1 змяшчаецца другі дубль песні, які мае некалькі адрозненняў: сама кампазіцыя доўжыцца 1 хвіліну 52 секунды, у пачатку няма гітарнага рыфу, прыдуманага Харысанам, сола-партыі запісаны на электрагітары, а замест бонга Рынга Стар сыграў рытм на ўдарнай устаноўцы. Таксама выдатна чуваць, як Пол Мак-Картні забыў словы ў другім куплеце.

Чарты Назва чарта (1965)Пікавая пазіцыяUS Cash Box Top 10014

Склад Джон Ленан — акустычная рытм-гітара Пол Мак-Картні — вядучы вакал, бас-гітара Джордж Харысан — акустычная гітара Рынга Стар — бонга, клаве

Кавер-версіі На амерыканскім выпуску музычнага альбома з песнямі з фільма «Вечар цяжкага дня» Джордж Марцін і яго аркестр запісалі кавер-версію песні, якая адрозніваецца ад арыгіналу павольнейшым тэмпам. Працягласць кампазіцыі склала больш за хвіліну ў адрозненне ад вакальнай версіі The Beatles на арыгінале альбома. Кавер-версія Bob Marley & The Wailers для альбома 1965 года «The Wailing Wailers at Studio One». У 1995 годзе Смокі Робінсан і The Miracles запісалі кавер-версію песні, якая першапачаткова была выпушчана на альбоме 1970 года What Love Has... Joined Together. Песня таксама ўвайшла ў альбом «Motown Meets the Beatles». Кавер-версія Курта Кабейна.

Крыніцы

Спасылкі Кавер-версіі і заўвагі да песні «And I Love Her» Акорды песні «And I Love Her»

Катэгорыя:The Beatles Катэгорыя:Песні паводле алфавіта