Юзаф Марыко́ні (пасля 1747 — пасля 1794) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстання 1794 года.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Марыконі ўласнага герба італьянскага паходжання. Нарадзіўся ў сям’і Міхала Тадэвуша Марыконі, старасты больніцкага, памускага і падкаморыя вількамірскага.

Займаў пасаду падстарасты вількамірскага.

Падчас паўстання 1794 года быў прызначаны зямянскім генерал-маёрам Вількамірскага павета і выставіў уласны атрад кавалерыі. У жніўні 1794 года ўдзельнічаў у рэйдзе Міхала К. Агінскага на Інфлянты, пасля ўзначаліў гэты атрад і давёў яго да Варшавы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Падстаросты вількамірскія