Казьма-Дзям’янаўскі манастыр — уніяцкая, магчыма, перад тым праваслаўная манаская грамада і комплекс яе маёмасці ў Менску да пачатку XVII ст.

Узнік не раней за 1510 год пры царкве Святых Казьмы і Дзям’яна. У 1510 годзе сярод менскага кліру згаданы «», запісаны пасля настаяцеляў-ігуменаў Узнясенскага і Мікольскага манастыроў і менскага пратапопа, але перад іншымі менскімі «папамі». Пэўна ўжо быў да 1615 года, калі архімандрыт менскі Афанасій Пакоста названы адначасова настаяцелем Узнясенскага і Казьмядзям’янскага манастыроў.

Размяшчаўся на ўзвышшы, якое пасля пажару 1547 года пачалі забудоўваць як новы цэнтр горада — Новы (Верхні) Рынак. Да манастыра са старога Нізкага Рынку ішла Казьмадзям’янаўская вуліца, як пішуць некаторыя аўтары — адна з найстарэйшых у Менску, але на чым яны грунтуюцца не ясна.

У 1600 годзе група шляхціцаў «»НГАБ, ф. 1727, воп. 1, адз.зах. 1, арк. 336—338 аб.; паводле: Боровой Р. В. Минские древности. «Cтарый город» средневекового Минска по письменным источникам. // Гістарычна-археалагічны зборнік № 15, 2000;. Такім чынам, ратушу на Новым Рынку пабудавалі да 1600 года. Пры манастыры, калі ён ужо існаваў, як вынікае, да таго часу была школаТурилов А. А., Флоря Б. Н. К вопросу об исторической альтернативе Брестской унии // Брестская уния 1596 г. и общественно-политическая борьба на Украине и в Белорусии в конце XVI — первой половине XVII в. Ч. 2: Брестская уния 1596 г. Исторические последствия события / Под ред. Флори Б. Н. — М., 1999. — С. 30. і шпіталь.

Пасля 1615 года архімандрыт менскі Афанасій Пакоста абмяняў з менскім магістратам «» на «» каля пабудаванай у 1598 годзе царквы Святога Духа «» для пабудовы базыльянскага манастыра. У 1617 годзе абмен пацверджаны архімандрыту Пакосту прывілеем караля Жыгімонта Вазы.Менскія акты. Вып. 1 (XV—XVIII ст.) / Склад. З. Даўгяла. — Мінск : Інстытут беларускай культуры, 1930. — 413 с. — № 67, С. 106—107.

Пазней Казьма-Дзям’янаўскі манастыр не згадваецца. Царква святых Казьмы і Дзям’яна існавала як прыходская да 1633 года, калі на яе месцы пабудавалі касцёл кляштара бернардзінакЛісейчыкаў Д. Уніяцкія парафіі Мінска ў XVII—XIX стст. // Нашыя святыні: Матэрыялы міжнар. навук. канф., Мінск, 7 чэрвеня 2008 г. / Польскі інстытут у Мінску; рэд. кал. Т. Кандрусевіч [і інш.]; навук. рэд. Т. Кандрусевіч, А. І. Мальдзіс і М. Каламайска. — Мн.: Выд. В. Хурсік, 2009. — С. 138—150. — С. 139..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Колішнія манастыры Беларусі Катэгорыя:Верхні горад (Мінск) Катэгорыя:Рэлігія ў Мінску