«Паліцыя» () — французскі рамантычны крымінальны драматычны фільм 1985 года рэжысёра Марыса Піяла з Жэрарам Дэпардзьё, Сафі Марсо і Сандрын Банер у галоўных ролях. Аўтар сцэнарыя — Катрын Брэя.

У Францыі фільм атрымаў 1 830 970 праглядаў.

Сюжэт Фільм пра паліцыянта Луі Венсана Манжэна (Дэпардзьё), які, займаючыся справай гандляроў наркотыкамі з Туніса, знаёміцца ​​з дзіўнай і непрадказальнай дзяўчынай Норыяй (Марсо), якая звязаная з гандлярамі. Спачатку паліцыянт адкрывае супраць яе справу за саўдзел, але праз некалькі месяцаў яе выпускаюць з турмы, яны выпадкова сустракаюцца, і паліцыянт улюбляецца ў яе. Праблема ў тым, што яна падманвае ўсіх, і герой Дэпардзьё не з’яўляецца выключэннем…

У ролях Жэрар Дэпардзьё — Луі Венсан Манжэн Сафі Марсо — Нарыя Рышар Анконіна — Ламбер Паскаль Рокар — Мары Ведры Сандрын Банер — Лідзія Франк Кароі — Рэнэ Джонатан Лэйна — Сымон Жак Мата — Гацье Бернар Фюзелье — Не Касэ Бентахар Меаача — Клод Ян Дэдэ — Дэдэ Арцюс дэ Пенгерн — інспектар Морыс Піяла

Узнагароды У 1986 годзе фільм быў намінаваны на прэмію «Сезар» за найлепшы мантаж, а таксама Дэпардзьё быў намінаваны на прэмію за найлепшую мужчынскую ролю. Дэпардзьё таксама атрымаў прыз за найлепшую мужчынскую ролю на Венецыянскім кінафестывалі ў 1985 годзе за выкананне ролі супярэчлівага Манжэна.

Катэгорыя:Фільмы 1985 года