Якаў Кіркаешта (?, Адэса — 1941, Мінск) — адзін з арганізатараў падполля Мінскага гета.

Біяграфія Нарадзіўся ў Адэсе. Страціў бацькоў падчас яўрэйскіх пагромаў 1919—1920 гг. Гадаваўся ў сіроцкім доме для дзяцей яўрэйскіх рабочых.

У 1940 г. працаваў загадчыкам аддзела агітацыі і прапаганды Беластоцкага гаркама КП(б)Б.

У чэрвені 1941 года, з пачаткам вайны, ратуючыся ад гітлераўцаў, апынуўся ў Мінску. Пасля ўтварэння Мінскага гета быў адным з арганізатараў падполля.У арганізацыйны цэнтр былі абраныя наступныя асобы: 1) Якаў Кіркаешта, адказны за ўвесь тэхнічны спектр падпольнай дзейнасці: набыццё друкарак і радыёпрымачоў (яны былі забароненыя ў гета), падшукванне месцаў для падпольных паседжанняў і арганізацыя дзейнасці сувязных (…) — З успамінаў Гірша Смоляра. Быў застрэлены нацыстамі падчас аблавы. Яго пахаванне стала першым і адзіным масавым шэсцем у гісторыі Мінскага гета.Якаў Кіркаешта, паўнашчокі Яша з сваім «адэскім ідышам» (…) Парушыўшы ўсе правілы нелегальнай працы, развітацца з ім прыйшлі многія сябры ячэек. На невялікай дошцы, якую ўсталявалі на магіле, напісалі коратка і проста: «Загінуў у барацьбе». Функцыі Кіркаешты ў гетаўскай падпольнай арганізацыі пераняў Міхаіл Гебелеў.

Крыніцы

Катэгорыя:Вязні мінскага гета