Багдан Сільвестравіч Лепкі () — украінскі пісьменнік, літаратуразнаўца.

Біяграфія Вучыўся ў Венскім, потым у Львоўскім і Кракаўскім універсітэтах. З 1899 года ў Кракаве. Прафесар Ягелонскага ўніверсітэта (1935).

Друкаваўся з 1895. Аўтар зборнікаў вершаў «Строфы» (1901), «Восень» (1902), «Кніга гора» (1903), «З глыбінь душы» (1905), «Доля» (1917), раманаў «У ціхі вечар» (1923), «Мазепа» (1926—29), аповесцей і апавяданняў. У ранніх творах адчувальны ўплыў дэкадэнцтва (матывы нявер’я, песімізму), некаторыя творы звязаны з асэнсаваннем гістарычнага лёсу Украіны. Аўтар «Нарыса гісторыі Украінскай літаратуры» (1909).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі