«You Can’t Do That» () — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джонам ЛенанамІэн Макдональд (2005), с. 106-107. Упершыню песня выйшла ў альбоме «A Hard Day's Night». Яна была навеяна папулярнымі ў Мемфісе песнямі ў стылі рытм-энд-блюз і, як пазней пісаў музычны крытык Лестэр Бэнгс, «пабудавана на адным з самых вострых і незабыўных гітарных рыфаў з усіх, якія калі-небудзь сачыняліся»Гісторыя стварэння песень для альбома «You Can’t Do That» на сайце beatlesclub. З усіх песень на кружэлцы Джон Ленан больш за ўсё ганарыўся менавіта гэтай.

Кампазіцыя Як і многія песні Джона Ленана, «You Can’t Do That» таксама аўтабіяграфічная. Роберт Сэндал напісаў пра яе:

«… ['You Can’t Do That] супярэчыла ветліваму тону з яго напружанымі пагрозамі. У ёй выразіліся сексуальная параноя і пакутлівы, пранізлівы рытм…» Тэма рэўнасці, паднятая ў песні, таксама праявілася ў такіх кампазіцыях Ленана, як «Run for Your Life» і «Jealous Guy».

Песня пабудавана на дванаццаці тактавых рысах. Яна напісана пад уплывам музыкі малавядомага ў тыя гады спевака Уілсана Пікета. На акордзе D7 праяўляецца сінкапіраваны брэйк паміж вакальнымі фразамі — «I told you before» [брэйк] «you can’t do that»Фрагмент артыкула «Незаменны Рынга» на сайце fundistribution.ru.

У песні «You Can’t Do That» выкарыстоўваецца гітара Rickenbacker 360 Deluxe — электрычная 12-ціструнная гітара, купленая ў 1964 годзе за 900$ для Джорджа Харысана«The Beatles» (2000), с. 81. Упершыню яе гучанне можна пачуць на запісе песні «Can’t Buy Me Love», а таксама на выступе падчас «Шоў Эда Салівана» ў Нью-Ёрку. Яе адметны і экстэнсіўны гук дакладна чуваць у LP-альбоме A Hard Day's Night. Гучанне гітары Харысана аказала моцны ўплыў на музыканта Роджэра Макгуіна, які пазней стварыў гурт «The Byrds»Палмер (1977), с. 243.

Адначасова з пачаткам здымак фільма «Вечар цяжкага дня» рэжысёр фільма Рычард Лестэр патрабаваў ад гурта прадстаўлення арыгінальнага матэрыялу перад вытворчасцю. «You Can’t Do That» была выбрана The Beatles як адна з песень, якія павінны былі ўвайсці ў рэпертуар «жывога» выступу ў «Тэатры Скала» паводле сюжэту фільма. Але гэтая сцэна ў канчатковым варыянце ў карціну не ўвайшла.

Запіс і выпуск «You Can’t Do That» была запісана ў аўторак 25 лютага 1964 года ў студыі «Эбі-Роўд» у ЛонданеЛьюісан (1988), с. 39. Песня была ўпершыню выпушчана як «Б»-бок брытанскага сінгла «Can’t Buy Me Love»Льюісан (1988), с. 200. Пазней кампазіцыя ўвайшла ў трэк-ліст альбома A Hard Day's Night, выдадзенага ў Вялікабрытаніі, і альбома The Beatles' Second Album, выдадзенага ў ЗША.

«The Beatles» запісалі «You Can’t Do That» чатыры разы для радыё «BBC» у 1964 годзе. Песня таксама ўвайшла ў рэпертуар «жывых» выступаў музыкантаў у тым жа годзе і стала другой кампазіцыяй у іх музычным сэце, пасля песні «Twist and Shout» — падчас аўстралійскіх і паўночнаамерыканскіх гастроляў гурта. Усяго было зроблена 9 дубляў запісу.

Пры стварэнні фільма «Вечар цяжкага дня» быў зняты эпізод, у якім «The Beatles» выконваюць песню «You Can’t Do That» у фінальнай сцэне фільма, калі гурт выступае на канцэрце перад аўдыторыяй. Здымкі адбываліся 31 сакавіка 1964 года ў «Тэатры Скала», у Лондане, але гэты эпізод не быў выкарыстаны ў фільме. Аднак відэазапіс, які не ўвайшоў у фільм, быў паказаны на «Шоў Эда Салівана» 24 мая. Сёння гэтае відэа можна ўбачыць у дакументальным фільме "Стварэнне фільма «Вечар цяжкага дня» () на серверы YouTube.

Кавер-версіі Аманда Авермаер у сёмым сезоне папулярнага тэлешоў American Idol таксама зрабіла запіс песні ў больш паскораным тэмпе, пазней запісаўшы студыйную версію. Песня ўвайшла ў «топ 12» на шоў American Idol. The Supremes зрабілі кавер-версію песні для альбома 1964 года «A Bit of Liverpool». Аляксандр Пушны запісаў хіп-хоп версію песні.

Склад Джон Ленан — вядучы вакал, рытм-гітара і 6-ціструнная сола-гітара Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара, сенсера Джордж Харысан — бэк-вакал, 12-ціструнная сола-гітара Рынга Стар — барабаны, конга

Літаратура Hal Leonard Publishing Corporation (1993) The Beatles (2000) «Анталогія The Beatles», Сан-Францыска, «Chronicle Books». ISBN 0-8118-2684-8. Льюісан, М. (1988) «The Beatles: сесіі гуказапісу», Нью-Ёрк, «Harmony Books». ISBN 0-517-57066-1. Майлз, Б. (1997) «Пол Мак-Картні: Шмат гадоў таму», Нью-Ёрк, «Henry Holt & Company». ISBN 0-8050-5249-6. Макдональд, І. (2005) «Рэвалюцыя ў галаве: Запісы The Beatles і шасцідзясятыя», Лондан, Pimlico (Rand). ISBN 1-84413-828-3. Палмер, Т. (1977) «Усё, што табе патрэбна, — гэта каханне: Гісторыя папулярнай музыкі», Лондан: «Book Club Associates». Хары, Б. (1992) «Вялікая энцыклапедыя The Beatles», «Virgin Books». ISBN 0-86369-681-3.

Крыніцы

Спасылкі Акорды песні «You Can’t Do That» «You Can’t Do That» на сайце songfacts.com «You Can’t Do That» на сайце Last.fm

Катэгорыя:The Beatles