Аяз Ніязаў аглы Муталібаў (; , Баку, Азербайджанская ССР — , Баку, Азербайджан) — савецкі і азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў Азербайджанскай ССР (1989—1990), Першы Сакратар ЦК Кампартыі Азербайджанскай ССР (1990), першы прэзідэнт Азербайджана (1991—1992).
Біяграфія Аяз Муталібаў нарадзіўся 12 мая 1938 года ў Баку ў сям’і выхадца з Шэмахі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, хірурга па прафесіі Ніяза Муталібава і гінеколага Кубры Муталібавай. У 1956 годзе ён скончыў бакінскую сярэднюю школу № 189, а ў 1962 годзе — Азербайджанскі інстытут нафты і хіміі. У 1958 годзе Муталібаў пачаў працаваць старэйшым тэхнікам-канструктарам Азербайджанскага навукова-даследчага інстытута гідратэхнікі і меліярацыі, затым працаваў інжынерам канструктарскага бюро, майстрам цэха, начальнікам спецыяльнага канструктарскага бюро і галоўным інжынерам Бакінскага завода халадзільнікаў і бытавых машын. У 1963 годзе ён уступіў у КПСС, праз тры гады ў 1966 годзе Аяз Муталібаў зрабіўся дырэктарам Бакінскага завода халадзільнікаў і бытавых машын, а ў 1974 — генеральны дырэктар Бакінскага вытворчага аб’яднання па выпуску халадзільнікаў і бытавых машын.
Спасылкі Афіцыйны сайт Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі
Катэгорыя:Прэзідэнты Азербайджана Катэгорыя:Камуністы Азербайджана Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Азербайджана Катэгорыя:Хімікі Азербайджана Катэгорыя:Эмігранты з Азербайджана Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КП Азербайджана