«I’ll Be Back» () — песня англійскага рок-гурта The Beatles, напісаная Джонам Ленанам. Упершыню песня выйшла на альбоме A Hard Day's Night.
Структура Кранальны тэкст і гукі акустычнай гітары ў стылі фламенка дадаюць трагічнасці кампазіцыіФакты пра песню I’ll Be Back на сайце music-facts.ru. Пераходы ад мінору да мажору робяць песню непадобнай да звычайнай поп-кампазіцыю. У песні ёсць два зусім розныя пераходы і адсутнічае прыпеў. Плаўнае загасанне ў канцы гучыць нечакана: здаецца, што яно з'яўляецца на палавіну куплета заўчасна. Другі дубль кампазіцыі I’ll Be Back, выкананы ў памеры 6/8, увайшоў у першую частку The Beatles Anthology. Запіс і спеў Ленана перапыняецца на пераходзе, які, паводле Джона, занадта складана спяваць. Наступны дубль, які таксама ўвайшоў у «Анталогію» і выконваецца ў памеры 4/4, з'яўляецца канчатковым.
Існуе меркаванне, што, ствараючы I’ll Be Back, Джон Ленан абыграў акорды кампазіцыі Runaway Дэла Шэнана, якая ўзначаліла брытанскія хіт-парады ў красавіку 1961 года Макдональд, І. Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties, с. 106. Біл Хэры распавядае:
Ён (Ленан) проста перапрацаваў акорды кампазіцыі Шэнана і стварыў нешта новае.
Прадзюсар гурта Джордж Марцін лічыў за лепшае адкрываць і закрываць альбомы (і бакі альбомаў) The Beatles яскравым матэрыялам. Ён пісаў:
У мяне быў прынцып пры кампаноўцы альбома размяшчаць слабейшы матэрыял бліжэй да канца, а заканчваць чымсьці гучнымМарцін, Д. «Лета кахання», с. 149.
З гэтага пункту гледжання выбар кампазіцыі I’ll Be Back як завяршальнай незвычайны.
Запіс The Beatles запісалі кампазіцыю 1 чэрвеня 1964 года. Усяго падчас запісу было зроблена 16 дубляў. Першыя 9 дубляў складаліся з рытм-трэкаў, на астатнія 7 былі накладзены вакал і гітарная партыя Пола Мак-Картні.
Склад Джон Ленан — вядучы вакал, акустычная гітара Пол Мак-Картні — бэк-вакал, акустычная гітара, бас-гітара Джордж Харысан — бэк-вакал, акустычная гітара Рынга Стар — барабаны
Крыніцы
Спасылкі The Beatles — I’ll Be Back на YouTube Акорды песні I’ll Be Back на сайце falshivim-vmeste.ru
Катэгорыя:The Beatles