Уілфрэд Эдвард Солтэр Оўэн (; , Озуэстры, графства Шропшыр — , канал Самбра — Уаза) — англійскі паэт, творчасць якога ў наймацнейшай ступені паўплывала на паэзію 1930-х гадоў.

Біяграфія Прабыўшы некалькі тыдняў ва ўніверсітэцкім каледжы Рэдынга, ён у 1912 годзе кінуў вучобу з-за хваробы, з’ехаў у Францыю і ў 1913 годзе ўладкаваўся прыватным настаўнікам у Бардо. У 1915 годзе пад уплывам прапаганды вярнуўся ў Англію і пайшоў добраахвотнікам у пяхоту. Атрымаўшы малодшы афіцэрскі чын у 1916 годзе, служыў на французскім фронце камандзірам роты і ў 1917 годзе пасля ранення вярнуўся дадому. У вайсковым шпіталі пад Эдынбургам пазнаёміўся з Зігфрыдам Сасунам, выбітным паэтам «акопнікам», чые рэзка антываенныя вершы ўжо атрымалі вядомасць. Зносіны з Сасунам спрыялі хуткаму росквіту паэтычнага дару Оўэна. У жніўні 1918 года ён вярнуўся на фронт і заслужыў ордэн «Ваенны крыж» за мужнасць. Оўэн быў забіты пры прарыве брытанскімі салдатамі нямецкіх пазіцый на канале Самбра-Уаза, каля 11 гадзін раніцы 4 лістапада 1918 года, роўна за тыдзень да заканчэння вайны.

Зборнік яго вершаў, складзены З. Сасунам, быў апублікаваны ў 1920 годзе. Самым вядомым стаў антываенны верш Dulce Et Decorum Est («Прыгожая за радзіму смерць»). Па прызнанні З. Сасуна «…Оўэн адкрыў, як з рэальнасці жаху і праклёнаў можна ствараць паэзію».

Катэгорыя:Англамоўныя паэты