Lehký kulomet vz. 26, ZB-26, ZB-30 — ручны кулямёт, распрацаваны чэшскім канструктарам Вацлавам Халекам у 1924-1926 гг. пад нямецкі патрон 7,92х57 мм. Прыняты на ўзбраенне войска Чэхаславакіі. Пастаўляўся на экспарт у 24 краіны свету.

Агулам было выраблена каля 200 000 адзінак гэтага тыпу зброі (у Чэхаславакіі — 140 000 адзінак). Акрамя Чэхаславакіі, масавая вытворчасць кулямётаў гэтага тыпу была наладжана ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Турцыі, Японіі (Тып-96 и Тып-99), Іране, ЗША, Бразіліі, Аргентыне, Канадзе, Індыі. Апроч гэтага, быў зладжаны выпуск неліцэнзійных клонаў у Іспаніі (F.A.O.) і Кітаі. У Югаславіі мадыфіцыраваны і меў найменне M.37 ці ZB 30J.

ZB-26 і яго мадыфікацыі выкарыстоўваліся ў якасці ручнога і станкавага кулямёта, а таксама выкарыстоўваліся на бранетэхніцы чэхаславацкай вытворчасці: бронеаўтамабілі ОА vz. 27 i OA vz.30, танкеткі LT. vz.33 i AH-IV.

Гісторыя Ручны кулямёт ZB-26 адносіцца да кулямётаў, створаных у міжваенны перыяд з улікам досведу Першай сусветнай вайны. Кулямёт ZB-26 і яго мадыфікаыі шырока выкарыстоўваўся на працягу ХХ стагоддзя. Асобныя экзэмпляры сустракаюцца і па сённяшні дзень у розных ваенных канфліктах. Папулярнасць кулямёта звязана як з распаўсюджаным калібрам (7,92 мм.), так і з яго якасцямі, галоўнымі з якіх з'яўляюцца надзейнасць і непатрабавальнасць да ўмоў выкарыстання.

Кулямёт ZB-30 распрацаваны на аснове кулямёта ZB-26, адрозніваўся канструкцыяй эксцэнтрыка, які рухаў затвор, і сістэмай прывядзення ў рух ударніка.

Канструкцыя Аўтаматыка кулямёта працавала за кошт адводу часткі парахавых газаў з канала ствала, дзеля гэтага пад ствалом ў яго пярэдняй частцы размешчана газавая камера з 7-ступенным рэгулятарам (утулкай з адтулінамі рознага дыяметра), з дапамогай якога можна рэгуліраваць колькасць і інтэнсіўнасць паступлення парахавых газаў у цыліндр. ZB-26 уяўляе сабой аўтаматычную зброю з даўгім ходам газавага поршня. Запіранне канала ствала здзяйснялася перакосам затвора ў ветрыкальнай плоскасці. Ударна-спускавы механізм дазваляе вядзенне агня адзіночнымі стрэламі і чэргамі, пераключэнне рэжыму агня ажыццяўлялася засцерагальнікам-пераключацелям флажковага тыпу, які размешчаны злева на створльнай каробке. Прыцэл дыяптрычны, сектарнага тыпу. Ствол — быстраздымны, дзеля чаго на ствале замацавана ручка (якая была адначасова і ручкай для пераноскі куляіёта). Для стральбы выкарыстоўвалася двуногая сошка альбо лёгкі станок, з дапамогай якога можна весці агонь па ваздушным цэлям. Збіраўся з высакаякасных матэрыялаў. У параўнанні з папярэднікамі, быў мацней і надзейней, меў большую кучнасць. Баепітанне здзяйснялася вінтовачынмі патронамі Маўзэра (7,92 мм.) праз каробчаты магазіна на 20 патронаў, які прымацоўваўся зверху. Стрэленыя гільзы выкідваліся знізу.

Варыянты і мадыфікацыі Мадыфікацыя 1930 года пастаўлялася ў Румынію і Вялікабрытанію (у 1933 годзе на яго базе створаны кулямёнт Брэн). Каля 62 000 кулямётаў мадэляў ZB vz.26 i ZB vz.30 у 1939 годзе былі прыняты на ўзбраенне Вермахта пад індэксамі MG.26(t) и MG.30(t) (Вытворчасць працягвалася да 1940 г.) Выкарыстоўваўся ў ахоўных, паліцэйсціх і акупацыйных гарнізонах, а таксама ў некаторых падраздзяленнях Ваффэн-СС.

МадыфікацыяZB vz.26ZB vz.30ZB vz.30JКалібр, мм:7,927,927,92Даўжыня, мм116511801204Вага, кг8,849,109,58Магазін на202020Хуткастрэльнасць600550-650500-600Пачатковая хуткасць кулі750750750

Прылады Разам з кулямётам ZB-26, у камлплект кулямётнага разліка чэхаславацкага войска ўваходзілі:

прылада для паскарэння зараджання магазінаў станок для стральбы па ваздушным цэлям сумка памочніка кулямётчыка — для пераноскі паслёнкі, прылад для чысткі зброі, запасных частак і прылад да кулямёта падсумкі для пераноскі магазінаў (два падсумка па два магазіна па 20 патронаў) — такім чынам, баекамплект кулямётнага разліку чэхаславацкага войска налічваў 160 патронаў (80 ў кулямётчыка і 80 ў памочніка) кораб металічны для транспартіроўкі магазінаў на 10 шт.

У румынскім войску для кулямёта быў прынята на ўзбраенне металічны кораб для транспарціроўкі 12 магазінаў.

Эксплуатацыя і баявое выкарыстанне

 — прыняты на ўзбраенне ў 1926 г. Кітайская Рэспубліка  — у 1927 г. для сіл Гаміньдана пачалася закупка кулямётаў. У 1939 г. продаж кулямётаў быў спынены праз акупацыю Чэхаславакіі Германіяй. Аднак, у Кітае быў наладжаны рамонт кулямётаў, што дазволіла працягнуць яговыкарыстанне.

акрамя таго, кулямёты ZB-26 выкарыстоўваліся ў Народна-вызваленчай арміі Кітая

Японская імперыя — значная колькасць кулямётаў Гаміньдана выкарыстоўвалася салдатамі Імператарскай арміі Японіі. Акрамя таго, Японія ў 1938-1939 гг. купіла ў Чэхаславакіі 2000 кулямётаў ZB-26. Маньчжоу-го — пасля стварэння ў 1932 г. марыянетачнай дзяржавы Маньчжоу-го, некаторая колькасць трафейных кітайскіх кулямётаў былі перададзены японцамі на ўзбраенне арміі Маньчжоу-го.  — некаторая колькасць ZB-26 была закуплена для балівійскага войска ў 1932—1935 гг. і выкарыстоўвалася пад час вайны ў Чака.  — пад час Чакскай вайны выкарыстоўваліся трафейныя балівійскія кулямёты. — у 1930 г. на ўзбраенне румынскага войска была прынята мадыфікацыя ZB-30 узору 1930 г.  — мадыфікацыя ZGB-33 узору 1933 г. (пад англійскі патрон 7,71х56 мм) была прынятая на ўзбраенне ў 1937 г. і выпускалася пад назвай Bren. У 1950-е гг. у Вялікабрытаніі былі распрацаваны новыя мадыфікацыі купямёта Брэн пад штатны патрон 7,62×51 мм НАТО. Гэтыя кулямёты мелі «прамалінейны» магазін, узаемазамяняльны з вінтоўкай L1A1.  — у 1930-е гг. были закупены кулямёты ZB vz.30. Югославия — у 1928 г. у Чэхаславакіі былі замоўлены першыя кулямёты. У пачатку 1930-х гг. на ўзбраенне была прынятая мадыфікацыя ZB vz.30J (пад найменнем «Пушкомитраљез 7,9mm модел 1926»), а ў 1936 г. на збройным заводзе ў г. Крагуевац пачалася ліцэнзійная вытворчасць кулямёта пад найменнем M.1937.  — у 1941—1943 гг. трафейныя югаслаўскія кулямёты ZB vz.30J і англійскія Bren выкарыстоўваліся італьянскім войскам на Балканах і Паўночнай Афрыцы, выкарыстоўваўся ў падраздзяленнях пасля іх вяртання ў Італію, у тым ліку і пасля капітуляцыі Італіі і раззбраення італьянскага войска немцамі ў верасні 1943 г., пасля чаго яны апынуліся ў руках італьянскіх партызан).  — пасля акупацыі Югаславіі ў красавіку 1941 г., некаторая колькасць кулямётаў трапіла на ўзбраенне харвацкіх узброеных фармаванняў. Чэтнікі и камуністычныя партызаны Югаславіі — кулямёт выкарыстоўваўся партызанскімі фарміраваннямі Югаславіі ў часы акупацыі апошняй. На іх жаргоне, кулёмёт меў найменне «Зорка» ().  — пасля пачатку вайны ў Іспаніі, 2000 кулямётаў ZB-26/30 былі набыты ўрадам Іспанскай Рэспублікі.  — прыняты на ўзбраенне літоўскага войска У жніўні 1940 г. перададзены 29-м стралковаму корпусу РСЧА.  — пасля акупацыі Польшчай Цешынскай вобласці Чэхаславакіі ў кастрычніку 1938 г. частка кулямётаў чэхаславацкага войска апынулася ў распараджэнні Польшчы.  — прыняты на ўзбраенне пад найменнем Kulsprutegevär m/39. Германія — пасля акупацыі Чэхаславакіі ў сакавіку 1939 г. 62 000 кулямётаў былі прыняты на ўзбраенне Вермахта пад індэксамі MG.26(t) і MG.30(t). Іх вытворчасць працягнулася да 1940 г. Кулямёты MG.26(t) і MG.30(t) выкарыстоўваліся ў асноўным другаснымі вайсковымі адзінакамі і фармаваннямі Waffen-SS. Пасля акупацыі Югаславіі ў 1941 г., трафейныя ZB-26 былі прыняты на ўзбраенне Германіі пад індэксам MG.26(j). Восенню 1944 г. абмежавана выкарытоўваўся фольксштурмам.  — пасля абвяшчэння незалежнай «дзяржавы Славакія» 14 сакавіка 1939 года, на ўзбраенне славацкага войска паступіла зброя і рыштунак чэхаславацкага войска. Пасля пачатку Славацкага паўстання ў жніўні 1944 г., немцы пачалі раззбройваць славацкае войска, зброя якой была перададзена калабарацыяністам і СС. Балгарыя — ў 1939 годзе некаторая колькасць ZB.39 паступіла на ўзбраенне балгарскага войска пад назвай лека картечница Брен обр. 1939 г. Іспанія (франксісцкая) — пад час 1936—1939 гг. франксістамі выкарыстоўваліся трафейныя кулямёты рэспубліканцаў пад найменнем F.A.O. (Fusil Automático Oviedo) НФОЮВ — выкарыстоўваўся В'етконгам.

Галерэя

Заўвагі

Літаратура і крыніцы

Ручной пулемёт ZB-30. М., 1942. Справочник по стрелковому оружию иностранных армий. Москва, 1947. 7,92-мм ручной пулемёт ZB-26/30 // Ф. К. Бабак. Стрелковое оружие вермахта. СПб., Полигон, 2003. стр.219-234 Сергей Монетчиков. Пехотное оружие Третьего рейха. Часть 7. Пулеметы // журнал «Оружие», № 1, 2005 г. Вадим Быстров. Пулемёты ZB-26 и ZB-30 // журнал «Оружие и охота», № 3, 2013 MG 26(t) pro Německo // «Střelecká revue», 1, 2018

Спасылкі

ZB26/30 LK vz. 26 М. Р. Попенкер. Ручной пулемет ZB 26 (Чехословакия) / сайт «Современное стрелковое оружие мира» Афганский ZB 26 Lehký kulomet M.37 (ZB 30J) Ручной пулемет ZB-26/30 Пулемет ZB-30 Ручной пулемет ZB-30 ZB vz. 26 / Internet Movie Firearms Database (выкарыстанне ў фільмах і серыялах)

Катэгорыя:Ручныя кулямёты Катэгорыя:Стралковая зброя Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Стралковая зброя паводле краін Катэгорыя:Кулямёты паводле краін Катэгорыя:Кулямёты