П’ер дэ Марыво (; ) — французскі драматург і празаік.
Напісаў вялізную колькасць п’ес і некалькі раманаў. Яго імя дало назву панятку марывадажа, то бок вытанчанага і нават вычварнага галантнага стылю. Тэатр Марыво — гэта пераход ад італьянскай камедыі масак з яе традыцыйнымі персанажамі да больш сучаснага і літаратурнага тэатру. Шматлікія даследчыкі бачаць у Марыво майстра маскі і алегорыі. Драматург памёр амаль забытым, але цікавасць да яго адрадзілася ў ХХ стагоддзі. Цяпер яго п’есы актыўна ставяць у тэатрах, паводле іх таксама здымаюць кіно.
Крыніцы
Катэгорыя:Драматургі Францыі