Генадзь Аляксандравіч Маслыка () — беларускі юрыст, гісторык права.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1955). Працаваў у органах пракуратуры БССР (1955—1986), экспертам ААН у праваахоўных органах Егіпта (1974), у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» (з 1986).
Аўтар прац па маральна-прававых праблемах, гісторыі права.
Удзельнічаў у стварэнні кнігі «Памяць. Афганістан» (1991). Аўтар энцыклапедычных артыкулаў па гісторыі права для даведніка «Мысліцелі і асветнікі Беларусі. X—XIX стагоддзі» (1995), Беларускай энцыклапедыі ў 18 тамах і іншых выданняў.
Літаратура Маслыка Генадзь Аляксандравіч // Памяць : Мінскі раён. — Мінск, 1998. — С. 512—513.
Спасылкі
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі права Беларусі