«Kansas City» () — песня, напісаная Джэры Ліберам і Майкам Столерам у 1952 годзе. Упершыню была запісана Літлам Вілі Літлфілдам у тым жа годзе. Найпапулярнейшай стала версія Уілберта Харысана, якая была выпушчана ў 1959 годзе і заняла 1-е месца ў амерыканскім хіт-парадзе. Песню таксама запісвалі Біл Хейлі (1960), Брэнда Лі (1961), Пегі Лі (1962), The Everly Brothers (1965), Джэймс Браўн (1967), Мадзі Уотэрс (1979) і інш. The Beatles у 1964 годзе запісалі «Kansas City», абапіраючыся на версію Літла Рычарда (1958).

Версія The Beatles

The Beatles выконвалі «Kansas City» яшчэ на сваіх ранніх канцэртах у гамбургскіх клубах. Захаваўся запіс выступу канца снежня 1962 года ў клубе «Стар», на якім прадстаўлена «Kansas City». Выкананне песні на радыёперадачы BBC пазней увайшло ў зборнік «Live at the BBC» (1994). Упершыню ж «Kansas City» была фармальна запісана The Beatles 18 кастрычніка 1964 года і ўключана ў альбом «Beatles For Sale», які выйшаў у снежні 1964 года. За аснову сваёй версіі ўдзельнікі гурта ўзялі папуры Літла Рычарда, які спалучыў «Kansas City» са сваёй ранняй песняй «Hey-Hey-Hey-Hey!» (гэтае папуры выйшла ў 1958 годзе на баку «Б» сінгла «Good Golly Miss Molly»). Песня была запісана з адной спробы. Песню таксама можна пачуць у фільме «Хай будзе так». Пол Мак-Картні пазней запісаў песню для свайго альбома «Зноў у СССР» (1988).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:The Beatles Катэгорыя:Песні ў жанры рок-н-рол