Заклёпачнае злучэнне — нераздымнае злучэнне дэталей з дапамогай заклёпак (металічных стрыжняў з закладнымі галоўкамі).

Робіцца ўнахлёстку або ўстык з адной ці двума накладкамі. Выкарыстоўваецца ў канструкцыях, якія працуюць ва ўмовах ударных і вібрацыйных нагрузак, для змацавання дэталей, якія не зварваюцца або не дапускаюць награвання, і інш. Заклёпачныя злучэнні выцясняюцца больш эканамічнымі зварнымі і клеявымі злучэннямі.

Літаратура

Катэгорыя:Тэхналогіі машынабудавання