«What You’re Doing» () — песня гурта «The Beatles», напісаная Полам Мак-Картні (аўтарства прыпісана Ленану і Мак-Картні); адна з васьмі арыгінальных песень, якія выйшлі на альбоме Beatles For Sale. У ЗША песня была выпушчана на альбоме Beatles VI.
Песня Песня пачынаецца з невялікага ўступу, які выконваецца ўдарнымі, што незвычайна для гурта. За ім ідзе невялікая гітарная паслядоўнасць, якая паўтараецца пасля кожнага куплета. У адрозненне ад большасці песень гурта, дадзеная кампазіцыя не ўтрымлівае прыпеваў. Яшчэ адной характэрнай асаблівсцю песні з'яўляецца звонкая 12-струнная гітара, якая, паводле музычнага крытыка Рычы Антэрбергера, «гучыць надзвычайна, падобна да гучання, якое стала ўспрымацца як тыповае для Роджэра Макгіна [сола-гітарыста гурта The Byrds], хаця „What You’re Doing“ была запісана ў канцы 1964 года, за шэсць месяцаў да таго, як The Byrds праславіліся дзякуючы кампазіцыі „Mr. Tambourine Man“».
Тэкст песні, як лічыцца, прысвечаны стасункам Мак-Картні з Джэйн Эшэр. Нягледзячы на тое, што як аўтар тэкстаў Мак-Картні ў цэлым быў больш аптымістычным за Ленана, у гэтай песні ён выяўляе пачуццё самоты і няўпэўненасці ў сваіх стасунках — дадзеную тэматыку ён пазней разаўе ў пазнейшых сваіх песнях, такіх як «I’m Looking Through You» і «You Won’t See Me» на альбоме Rubber Soul і «For No One» на альбоме Revolver.
У дачыненні да формы даволі незвычайнае выкарыстанне Мак-Картні т. зв. састаўных рыфмаў, напрыклад (рыфмы вылучаны курсівам): «Look what you’re doing, I’m feeling blue and lonely… You got me running, and there’s no fun in it…»).
Запіс песні Запіс песні заняў тры дні. 29 верасня 1964 года было запісана 7 дубляў рытмічнай дарожкі, на наступны дзень — 5 дубляў; 26 кастрычніка было запісана яшчэ 7 дубляў, апошні з якіх стаў асноўным і ўвайшоў у альбом. Песня стала апошняй кампазіцыяй, запісанай для альбома Beatles For Sale.
У запісе ўдзельнічалі: Пол Мак-Картні — асноўны вакал, бас-гітара Джон Ленан — падгалоскі, рытм-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя Джордж Марцін — фартэпіяна
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:The Beatles