Moschino — італьянская кампанія, заснаваная ў 1983 годзе дызайнерам Франка Маскіна, вытворца моднага адзення, тканін, парфумерыі, тавараў для дома, аксесуараў і іншых прадметаў раскошы. Уваходзіць у Aeffe S.p.A.
Гісторыя Брэнд быў створаны ў 1983 годзе модным дызайнерам, Франка Маскіна (1950—1994). Маскіна і яго модны брэнд праславіліся сваімі інавацыйнымі, маляўнічымі і часам эксцэнтрычнымі дызайнамі, любоўю да казачных сюжэтаў, крытыкай індустрыі моды і кампаніямі па інфармаванні грамадскасці ў пачатку 1990-х гадоў. У 1994 годзе Франка Маскіна выказаў жаданне распрацаваць экалагічную лінію адзення, аднак пазней у тым жа годзе Франка памёр ад прычын, звязаных з ВІЧ. Пасля смерці дызайнера крэатыўным дырэктарам стала яго былая памочніца, Расела Джардзіні. З 1999 брэнд з’яўляецца часткай Aeffe fashion group. Катэгорыя:Кампаніі Італіі