Эмануэль Унгаро (; , Экс-ан-Праванс, Францыя — ) — французскі мадэльер, заснавальнік уласнага дома высокай моды.
Біяграфія Нарадзіўся 13 лютага 1933 года на поўдні Францыі ў сям'і краўца. З 1956 года на працягу 6 гадоў працаваў у доме моды Крыстобаля Баленсіягі. У 1965 годзе сумесна са сваёй сяброўкай і мастаком па тканінах Соняй Кнап адкрыў уласнае атэлье і стварыў першую самастойную калекцыю, якая мела поспех.
Кліентамі Унгаро былі французскія актрысы, як Анук Эмэ, Катрын Дэнёў, Ізабель Аджані. У 1967 годзе атэлье пераехала на авеню Мантэнь - вуліцу ў Парыжы, дзе знаходзяцца многія салоны высокай моды - неўзабаве пасля чаго набыла міжнародную вядомасць. Кліентамі дома сталі Жаклін Кенэдзі, прынцэса Дыяна, Іра фон Фюрстэнберг.
Продаж дома У 1996 годзе Унгаро прадаў кантрольны пакет акцый сваёй фірмы італьянскай кампаніі Ferragamo. У 2005 годзе кампанія Унгаро была прададзена за 84 мільёны долараў ЗША. Яе новым уладальнікам стаў амерыканскі бізнесмен і венчурны інвестар пакістанскага паходжання Асім Абдула.
Катэгорыя:Мадэльеры Францыі