«Братушка» (балгарская версія назвы — «Салдат з абозу», ) — сумесны савецка-балгарскі мастацкі каляровы фільм 1975 года рэжысёра Ігара Дабралюбава.

Прэм’ера фільма адбылася ў 1976 годзе.

Сюжэт Верасень 1944 года. Савецкія войскі вызваляюць Балгарыю ад фашысцкага рэжыму. Салдат з абозу, беларус Алесь Казанок, заязджае ў прыдарожную вёску, каб адрамантаваць конную павозку. Мясцовыя жыхары з захапленнем сустракаюць «братушку», імкнучыся дапамагчы яму ва ўсім.

Выпраўляючыся далей, салдат, па просьбе балгараў, бярэцца падвезці да горада студэнта-падпольшчыка Жыўка, сасланага сюды ранейшымі ўладамі. У Алеся ўжо ёсць адна пасажырка — румынка Марыка, вызваленая савецкімі байцамі з фашысцкага палону. Неўзабаве ў траіх вандроўцаў з’яўляецца яшчэ адзін спадарожнік — у палон Казанку трапляе нямецкі салдат Іаган.

На шляху да горада з героямі фільма адбудзецца шмат прыгод, нечаканых сустрэч і падзеяў…

У ролях Анатоль Кузняцоў — Алесь Казанок Стэфан Данаілаў — Жыўка Георгіеў. Святлана Тама (у тытрах — Святлана Фамічова) — Марыка, былая румынская палонная Уладзімір Басаў — Іаган, нямецкі салдат Мікола Тодзеў — абходчык Мілка Туйкова — Леля Стоян Іван Цветарскі — доктар Георгій Бахчаванаў — камандзір партызанскага атрада. Пенка Пянкоў — балгарскі партызан Іван Грыгараў — сельскі млынар Уладзімір Даўчоў — млынар Мікалай Клісураў — селянін пры млыне Ігар Дабралюбаў Іван Гайдарджыеў — бай Флора

Узнагароды 1976 — Сярэбраны медаль імя Даўжэнкі Анатолю Кузняцову за ролю Казанка, 1977 — Прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Варне — за лепшае выкананне мужчынскай ролі Анатолю Кузняцову, 1977 — Прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Варне — за лепшую жаночую ролю Святлане Тома. Залаты Ганаровы знак Балгарыі.

Літаратура Братушка // Советские художественные фильмы: 1974—1975. — М.: Нива России, 1995. — с. 156

Катэгорыя:Фільмы 1966 года