Уладзімірскі павет () — адміністрацыйна адзінка Вялікага Княства Літоўскага з XV ст. да 1569 года, потым Каралеўства Польскага ў 1569—1795 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — Уладзімір. Складаўся са старостваў. Займаў плошчу 4212,00 км².
У павет уваходзілі землі ў верхнім цячэнні рэк Буг, Выжва, Тур’я і Стаход з маёнткамі Несухаіжы, Ковель, Турыйск, Усцілуг, Літовіж, Парыцк, Камень, Смідзін і іншымі. Буйнымі землеўладальнікамі павета былі князі Сангушкі, Чартарыйскія, Казекі, Парыцкія.
Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім, разам з Луцкім і Крамянецкім паветамі ўвайшоў у склад Валынскага ваяводства, размяшчаўся на яго паўночным захадзе. Пасля Люблінскай уніі 1569 года ў складзе Польскага Каралеўства.
У 1791 годзе паўночная частка Уладзімірскага павета ўвайшла ў склад Уладзімірскага 1-га павета, сам ён стаў называцца Уладзімірскім 2-м паветам, атрымаўшы частку Луцкага павета.
Пасля Гродзенскага сейма (1793) увайшоў у склад Уладзімірскага ваяводства, стаўшы Уладзімірскай зямлёй.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) землі былога Уладзімірскага павета ў складзе Расійскай імперыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага