Ян Чахо́віч — дзяржаўны службовец Расійскай імперыіRodowód Lachowickich-Czechowiczów herbu Ostoja // Herbarz starodawnej szlachty podług heraldyków polskich z dopełnieniem do czasów obecnych / J. K. Wilczyński. — Paryż, 1858—1866..
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў герба «Астоя». Другі сын Філіпа Чаховіча-Ляхавіцкага і Барбары з Коркуцяў.
Служыў афіцэрам расійскага войска. З 1836 года прысвяціў сябе грамадзянскай службе. У 1840 годзе быў выбраны старшынёй Свянцянскага павятовага суда і займаў гэтую пасаду дзевяць гадоў. У 1849 годзе выбраны старшынёй Віленскай палаты грамадзянскага суда, а праз шэсць гадоў паўторна выбраны на гэтую пасаду.
Валодаў маёнткам Свянцянка ў Свянцянскім павеце.
Узнагароды За шматгадовую службу быў узнагароджаны ордэнам Святой Ганны і ордэнам Святога Станіслава 2-й ступені.
Сям’я У шлюбе з Пелагеяй з Лапацінскіх, дачкой Юзафа Лапацінскага, ротмістра нацыянальнай кавалерыі. Меў чатырох сыноў: Збігнеў-Юзаф; Шымон; Станіслаў; Казімір (1847-1923), генерал-лейтэнант. Уласнік маёнтка Свянцянка. Фундатар касцёла і царквы ў Свянцянах.
Крыніцы