Музей Людвіга () у Кёльне — адзін з найбольш значных сусветных збораў сучаснага мастацтва. Размешчаны на плошчы Генрыха Бёля, непасрэдна побач з Кёльнскім саборам і Цэнтральным чыгуначным вакзалам.

Музей створаны на аснове калекцыі нямецкіх экспрэсіяністаў кёльнскага адваката Іозефа Хаўбрыха, у значнай ступені дапоўненага найбагатай калекцыяй мастацтва поп-арт нямецкага прамыслоўца Петэра Людвіга і яго жонкі Ірэны. Будынак музея быў пабудаваны па праекце Освальда Унгерса. У калекцыі ярка прадстаўлены сюррэалісты, рускі перадрэвалюцыйны і паслярэвалюцыйны авангард, у тым ліку — Ганчарова, Кандзінскі, Ларыёнаў, Лісіцкі, Малевіч, Родчанка, Эстэр, а таксама Пікасо, нямецкі экспрэсіянізм, поп-арт, творы графікі, фота- і відэамастацтва.

Петэр Людвіг быў буйным прадпрымальнікам у гандлі шакаладам. Ён завяшчаў гораду Кёльну большую частку сваёй мастацкай калекцыі, у якую ўваходзяць таксама 90 твораў Пабла Пікасо, калекцыю твораў нямецкага экспрэсіянізму, поп-арт, творы графікі, фота- і відэамастацтва.

Крыніцы

Катэгорыя:Музеі Кёльна