Іван Хміль, сапраўднае імя Васіль Лагадзюк-Бойтык (5 сакавіка 1897, Хабовічы, Кобрынскі павет — 27 студзеня 1974, Мостан, Вісконсін, ЗША) — украінскі пісьменнік,

настаўнік і этнограф, баец Украінскай паўстанцкай арміі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я трапіла ў бежанства ў Томск. Там Іван вучыўся на курсах прапаршчыкаў і 6-месячных курсах народных настаўнікаў.

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны вярнуўся на радзіму. З 1920 года сябра таварыства «Просвіта», працаваў настаўнікам украінскай школы вёскі Балата,  збіраў этнаграфічныя матэрыялы на Палессі. Удзельнічаў у стварэнні біблятэкі-чытальні ў Хабовічах, філіі кобрынскага ўкраінскага кааператыва «Селянська Самопоміч», стварэнні драматычнага гуртка і пастаноўцы спектакляў па-ўкраінску «На перші гулі» і «Бувальщина». Польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі яго за нацыянальную дзейнасць.

Падчас Другой сусветнай вайны настаўнічаў у родных мясцінах, з канца 1942 года уступіў у шэрагі УПА. У 1944 годзе эміграваў. Асеў у ЗША. Пахаваны ва ўкраінскім некропалі ў Саўт-Баўнд-Брук.

Творчасць Першы верш у зборніку «Гомін Полісся» пазначаны 1918 годам. Аўтар двух паэтычных зборнікаў: «Гомін Полісся» (1960) і «Іду з кобзою» (1962), а таксама аўтаэтнаграфічнага даследавання «Українське Полісся. Етнографічні нариси» (1976). Стварыў шэраг паўстанцкіх песень, маршаў і заклікаў.

Зноскі

Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сакавіка Катэгорыя:Памерлі 27 снежня Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі