Дросель () у шырокім сэнсе слова дросель — гэта абмежавальнік, рэгулятар. у радыётэхніцы — катушка індуктыўнасці, якая валодае высокім супрацівам пераменнаму току і малым супрацівам пастаяннаму. Прызначаны як для абароны крыніц сілкавання ад траплення ў іх наведзеных высокачастотных сігналаў, так і для пазбягання засмечвання сілкавальнай сеткі электрамагнітнымі перашкодамі. На нізкіх частотах выкарыстоўваецца ў фільтрах ланцугоў сілкавання і звычайна мае металічны або ферытавы стрыжань. дросельная (рэдукцыйная) арматура — элемент трубаправоднай арматуры, прызначаны для зніжэння (редуцыравання) працоўнага ціску ў сістэме за кошт павелічэння гідраўлічнага супраціву ў праточнай частцы. дросельная заслонка ў рухавіку ўнутранага згарання, а таксама ручка, якая рэгулюе гэтую заслонку (напрыклад, у кабіне пілота).
Катэгорыя:Радыё Катэгорыя:Трубаправодны транспарт Катэгорыя:Электроніка