Андрэй Крыжаніўскі ((; 13 красавіка 1906, Радам, Мазавецкае ваяводства — ?) — украінскі празаік, крытык, вырас у Брэсце.

Біяграфія Сын украінскага дзеяча Міколы Крыжаніўскага.

Юнацтва прайшло ў Брэсце. У 1926 годзе скончыў Прыватную расійскую гімназію Брэста.

Вучыўся ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў) і Вышэйшай гандлёвай школе ў Познані.

З 1933 года ў Варшаве, разам з сябрам па брэсцкай гімназіі Барысам Альхіўскім стварыў літаратурны часопіс «Мы», вакол якога гуртаваліся ўкраінскія пісьменнікі Польшчы.

Сябраваў з дачкой кіраўніка УНР Андрэя Лівіцкага паэткай Наталляй Лівіцкай-Халоднай. Сустракаліся на дачах каля Тамашоўкі (Брэсцкі раён), дзе прэзідэнт Лівіцкі здымаў летні дом.«Ён меў вострае пяро, бліскучы літаратурны талент і гарачы тэмперамент, — успамінала Наталля. — Але Крыжаніўскі належаў да тых трагічных фігур, якія знішчаюць самі сябе, бо няздольныя ўтаймаваць свой дзікі тэмперамент, свой запал і свае амбіцыі. Яны ідуць за першым штуршком пачуццяў, якое зводзіць іх з праведнага шляху».У канцы 1930-х гадоў перажываў творчы крызіс, алкагалізм. Сябар Барыс Альхіўскі запісаў у дзённіку: «Крыжаніўскі звар’яцеў». Пісьменнік пасварыўся з калегамі, быў выведзены са складу рэдакцыі часопіса «Мы».

Пра канец жыцця вядома з успамінаў Наталлі Лівіцкай-Халоднай: «Крыжаніўскі спіўся і, нават не прызнаўшыся, што ён украінец, памёр у нейкім польскім лагеры ў Германіі недзе пасля 1950 года».

Творчасць Дэбютаваў у 1927 годзе аповесцю «Східний поїзд» у часопісе «Літературно-науковий вісник» (Львоў). У 1929 годзе ўступіў у літаратурнае аб’яданне «Танк».

Стыль першых твораў — гераічны рамантызм з элементамі загадкавасці, сарказму, сатыры. Асноўная тэма — просты ўкраінец і барацьба за незалежнасць, маральны выбар. Калегі называлі яго «першым сапраўдным белетрыстам».

Пад псеўданімамі пісаў рэцэнзіі. У 1938 годзе пад псеўданімам Святаслаў Даленга выдаў кнігу «Донцовщина» (з прадмовай Барыса Альхіўскага), скіраваную супраць палітыка і публіцыста Дзмітрыя Данцова, які высока цаніў талент Крыжаніўскага і апублікаваў яго першыя творы.

Творы Крыжаніўскага на сайце Diasporiana

Зноскі

Катэгорыя:Нарадзіліся 13 красавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1906 годзе Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі