Грокіпедыя () — анлайн-энцыклапедыя на базе штучнага інтэлекту, распрацаваная кампанія Ілана Маска xAI. Запушчана 27 кастрычніка 2025 года. Станам на 13 красавіка 2026 года на сайце было каля 6 090 000 артыкулаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту.
Змест ствараецца і рэдагуецца з дапамогай моўнай мадэлі Grok. Шмат артыкулаў паходзіць з Вікіпедыі, пры гэтым некаторыя артыкулы былі скапіяваныя амаль літаральна. Артыкулы маюць пазнаку, што яны прайшлі выверку з дапамогай мадэлі Grok. Маск пазіцыянаваў Грокіпедыю як альтэрнатыву Вікіпедыі, якая «ачысціць апошнюю ад прапаганды».
Гісторыя
Абвяшчэнне У верасні 2025 года Маск абвясціў, што xAI стварае новую анлайн-энцыклапедыю «Грокіпедыя». Яе змест згенераваны штучным інтэлектам, а абвяшчэнне адбылося на фоне крытыкі Маска ідэалагічных прадузятасці Вікіпедыі. Праект быў прапанаваны і названы Дэвідам О. Саксам на канферэнцыі All-In раней у тым жа месяцы. Згодна з заявай Маска, новая энцыклапедыя будзе з’яўляцца базай ведаў на падставе штучнага інтэлекту, прызначанай для канкурэнцыі з Вікіпедыяй. Грокіпедыя мусіць вырашаць праблемы Вікіпедыі з яе меркаванай прадузятасцю, памылкамі і ідэалагічнымі схільнасцямі. Тэхналагічны партал Gizmodo параўнаў праект з іншым аналагам Кансервапедыяй, якая была створана ў 2006 годзе.
6 кастрычніка 2025 года Маск абвясціў, што выпуск ранняй бэта-версіі Грокіпедыі запланаваны на канец таго ж месяца. Праект быў ненадоўга адкладзены ў кастрычніку для вырашэння праблем з якасцю кантэнту.
Запуск Грокіпедыя была запушчана 27 кастрычніка па адрасе grokipedia.com і мела больш за 800 000 артыкулаў. Некаторыя артыкулы маюць амаль ідэнтычны змест з Вікіпедыяй, але фармат цытат Грокіпедыі адрозніваецца. На сайце пазначана, што гэта была ранняя версія «0.1» і неўзабаве пасля запуску ў ёй адбыўся кароткі збой.
Ацэнкі
Прадстаўнік Фонду Вікімедыі адзначыў, што «веды ў Вікіпедыі — былі і заўсёды будуць чалавечымі… Менавіта на гэтых, чалавечых ведах, ШІ-кампаніі засноўваюць свой кантэнт. Нават Грокіпедыя не змагла б існаваць без Вікіпедыі».
Гл. таксама Надзейнасць Вікіпедыі Крытыка Вікіпедыі
Крыніцы
Катэгорыя:Энцыклапедыі Катэгорыя:Анлайнавыя энцыклапедыі