Агота Крыстоф (; ) — швейцарская пісьменніца венгерскага паходжання.

Біяграфія Пасля здушэння антыкамуністычнага паўстання ў Венгрыі (1956) пераехала ў Швейцарыю, дасканала вывучыла французскую мову, на якой напісала ўсе свае творы. У 1986 годзе Агота Крыстоф выдала свой першы і самы вядомы раман — стылізаваны пад дзённік постніцшэанскі кашмар «Тоўсты сшытак» (Le grand cahier), які апісвае жыццё двух братоў, што вырашылі стаць звышлюдзьмі падчас Другой сусветнай вайны. У 1987 і 1991 Крыштоф апублікавала раманы «Доказ» і «Трэцяя хлусня», пашырыўшы такім чынам «Тоўсты сшытак» да своеасаблівай трылогіі. Апошні з раманаў быў экранізаваны ў 2000 годзе дацкім рэжысёрам Томасам Вінтэрбергам.

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Венгрыі Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі