«Drive My Car» (, таксама «Давай зоймемся сексам») — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла на брытанскай версіі альбома Rubber Soul і таксама ўвайшла ў амерыканскі альбом гурта Yesterday and Today і ў міні-альбом Nowhere Man. Песня была збольшага напісана Полам Мак-Картні, прыпісана Мак-Картні і Ленану.
Змест і назва песні Апавядальнік пытаецца ў дзяўчыны, кім яна хоча стаць («asked girl, what she wanted to be»). Дзяўчына адказвае, што яна стане знакамітай зоркай кіно («be famous, a star of the screen»), і прапануе яму стаць яе кіроўцам, дадаючы: «магчыма, я пакахаю цябе». Калі ён пярэчыць, што яго «перспектывы і так добрыя», яна заўважае, што «працаваць за бесцань — гэта выдатна, але я магу прапанаваць табе лепшы занятак». Калі ён пагаджаецца на яе прапанову, яна прызнаецца, што не мае аўтамабіля, аднак «яна знайшла кіроўцу — і гэта ўжо пачатак».
Паводле Мак-Картні, выраз «drive my car» (літар. — «кіруй маёй машынай») з'яўляўся эўфемізмам для паняцця «секс». Праз два дні пасля запісу песні Мак-Картні ў інтэрв'ю часопісу Melody Maker назваў гэтую песню (разам з «Norwegian Wood» з таго ж альбома) «камедыйным нумарам».
Стварэнне песні Калі Мак-Картні прыехаў да Ленана ў яго дом ва Уэйбрыджы, матыў ужо круціўся ў яго ў галаве, але «тэкст быў ніякім, і я ведаў гэта». Тэкст прыпева пачынаўся словамі «You can buy me diamond rings» («Ты можаш купіць мне пярсцёнкі з брыльянтамі»); гэтае клішэ яны ўжо выкарыстоўвалі двойчы ў песнях «Can’t Buy Me Love» і «I Feel Fine». Ленан не прыняў тэкст як «пусты» і «занадта вялы». Яны вырашылі перапісаць тэкст і пасля пэўных складанасцей — Мак-Картні прызнаваў, што гэта была «адна з найцяжэйшых» сачыніцельскіх сесій — спыніліся на тэме «drive my car» (аўтарства якой Боб Спіц прыпісвае Ленану), пасля чаго астатні тэкст быў дапісаны даволі лёгка.
У аранжыроўцы песні вялікі ўдзел прыняў Джордж Харысан, па прапанове якога былі запісаны падобныя партыі як бас-, так і рытм-гітары (гэтая ідэя з'явілася ў яго ў выніку праслухоўвання песні Отыса Рэдынга «Respect») Біблія Бітлз: Drive My Car (спасылка праверана 29 кастрычніка 2010). Менавіта такое рашэнне надало песні характэрны «цяжкі» гук.
Запіс песні Песня была запісана на студыі «Abbey Road Studios» 13 кастрычніка 1965 года; для гурта гэта была першая сесія, якая скончылася пасля поўначы.
У запісе ўдзельнічалі: Пол Мак-Картні — асноўны вакал, гітара, бас-гітара, фартэпіяна Джон Ленан — вакал, бубен, рытм-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя, каўбел
Кавер-версіі
Песня стала адной з чатырох, выкананых Мак-Картні ўжывую ў перапынку матча Супербоўл XXXIX (2004), а таксама адной з пяці песень, выкананых ім на канцэрце Live 8 у Лондане (2 ліпеня 2005 года; Джордж Майкл спяваў падгалоскі). Характэрная прыпеўка «Beep Beep Beep Beep Yeah!» выкарыстоўвалася некаторымі радыёстанцыямі ў якасці застаўкі перад блокам музыкі 60-70-х гадоў. Гурт Jonas Brothers выконваў гэтую песню на мерапрыемстве, арганізаваным Баракам Абамай і прысвечаным ўзнагароджванню Мак-Картні Гершвінаўскай прэміяй у 2009 годзе за яго ўнёсак у папулярную музыку (сама цырымонія ўзнагароджвання адбылася 2 чэрвеня 2010 года). З дазволу Мак-Картні гурт выконваў гэтую песню і ў сваім канцэртным туры World Tour 2010. ВІА «Весёлые ребята» выконваў песню «Старенький автомобиль» (выпушчана на кружэлцы ў 1970 годзе) на музыку «Drive My Car» з рускім тэкстам, зусім адрозным ад арыгіналаАнсамбль «Весёлые Ребята» — «Старенький автомобиль». Видеозапись 1971 года (ссылка проверена 1 ноября 2010).
Крыніцы
Спасылкі Біблія Бітлз: Drive My Car (спасылка праверана 29 кастрычніка 2010) Нататкі Alan W. Pollack пра песню Drive My Car (спасылка праверана 29 кастрычніка 2010) Тэкст песні (спасылка праверана 29 кастрычніка 2010)
Катэгорыя:The Beatles