Тадэвуш Новак (, ) — польскі паэт і празаік.

Для вершаў і прозы Новака характэрны баладны лад, гратэскавая фантастыка, блізкасць да народных вераванняў і легенд. Выдаў з каментарамі і уступным артыкулам том паэзіі Яна Каханоўскага. Перакладаў вершы С. Ясеніна, М. Вёрашмарці, Ш. Пецёфі, М. Раднаці.

У рамане «А як будзеш коралём, а як катам будзеш» («A jak królem, a jak katem bᶒdziesz», 1968) падзеі Другой сусветнай вайны і гітлераўскай акупацыі паказаны скрозь прызму народных уяўленняў аб смерці, любові, раі, граху і ачышчэнні.

Крыніцы

Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі