Аківа Ар'е Вайс, таксама вядомы як Ар'е (11 снежня 1868, Гродна — 23 мая 1947, Тэль-Авіў) - сіянісцкі актывіст, архітэктар і горадабудаўнік у Палесціне, найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў Тэль-Авіва. Быў ініцыятарам праекта па стварэнні «першага яўрэйскага горада» ў Палесціне і кіраваў яго будаўніцтвам. Таксама дапамог стварыць яўрэйскую алмазную і тэкстыльную прамысловасць у Палесціне.
Біяграфія Вайс, ювелір і гадзіншчык, нарадзіўся ў 1868 годзе ў яўрэйскай сям'і ў Гродне, але вырас у Лодзі. Разам з жонкай і шасцю дзецьмі іміграваў з расійскай Польшчы ў Палесціну ў 1906 годзе. Ужо праз два месяцы, адкрыў у Яфе фабрыку «Рэнесанс», першую ў Палестыне фабрыку, дзе металы пакрывалі золатам і срэбрам. Патом у будынку «Рэнесанса» адчыніліся ювелірны магазін і гадзіннікавая майстэрня.
У якасці прэзідэнта нядаўна створанага будаўнічага кааператыва пад назвай «Ахузат Баіт», што на іўрыце азначае «будаўнічае таварыства», Вайс напісаў і прадставіў групе праспект, у якім выклаў сваё бачанне новага яўрэйскага горада. У мемуарах Артура Рупіна распавядаецца, што Вайс патрабаваў стварэння «яўрэйскага гарадскога цэнтра ў здаровым асяроддзі, спланаванага ў адпаведнасці з правіламі эстэтыкі і сучаснай гігіены». Пазней Вайс сказаў Рупіну: «За межамі Яфы, па дарозе ў Петах-Тыкву ... мы маем намер заснаваць сучасны яўрэйскі гарадскі раён. Мы ўжо паклалі вока на пэўны ўчастак зямлі».Schlör, Joachim (1999). Tel Aviv: from dream to city. London: Reaktion Books Ltd. p. 41.
У цяперашні час навуковыя даследаванні таксама сведчаць аб тым, што ён, верагодна, кіраваў латарэяй нерухомасці 1909 года (і з'яўляецца галоўнай фігурай на знакамітай фатаграфіі гэтай падзеі, зробленай Абрагамам Соскінам), у якой 66 яўрэйскіх сем'яў выцягвалі лічбы, напісаныя на ракавінках, каб вызначыць размеркаванне лотаў у будучым горадзе Тэль-Авіў.
Вайс быў адным з заснавальнікаў тэкстыльнай прамысловасці ў падмандатнай Палесціне і пабудаваў найстаршую тэкстыльную фабрыку — дом Лодзія .
У 1937-м Аківа Арье Вайс ва ўласным доме стварыў «Ізраільскі алмазны клуб», які знаходзіўся на скрыжаванні тэль-авіўскіх вуліц Герцль і Ахад Хаам. Але хутка клубу стала цесна ў маленькім асабняку Вайса, і ён пабудаваў новы, на вуліцы Маза. "Алмазны клуб" стаў алмазнай біржай, цяпер вядомай усяму свету.
Адной з рэалізаваных ідэй Вайса было стварэнне яўрэйскай алмазнай прамысловасці ў Палесціне. The Early 1900s by Shira Ami
Спадчына У 1956 годзе дзеці Вайса пасмяротна сабралі зборнік яго прац, эсэ і лістоў. У кнізе быў напісаны ўступ ад Мошэ Шарэта, другога прэм'ер-міністра Ізраіля і чалавека значнага статусу на той час. Уступ Шарэта гучаў наступным чынам (у перакладзе з іўрыту):«Не заўсёды памятаюць тых, хто пачынае справы. Часам пра іх забываюць, а тыя, хто працягвае і завяршае працу, у рэшце рэшт атрымліваюць пахвалу. Менавіта гэта здарылася з Тэль-Авівам. «Першазаснавальнік» быў забыты. У кабінеце мэра няма яго партрэтаў, і ў яго гонар не названы вуліцы... Людзі, якія падрыхтавалі гэтую кнігу, зрабілі добрую справу, стварыўшы яе. Няхай гэты зборнік паслужыць помнікам гэтаму сціпламу і высакароднаму чалавеку, поўнаму ідэй і дзеянняў, чые ідэі і воля ажылі».
Дом Навакутны камень дома Вайса ў Тэль-Авіве па адрасе вуліца Герцля, 2, быў закладзены ў 1909 годзе. Першапачаткова гэта быў аднапавярховы будынак, верхні паверх быў надбудаваны ў 1920-х гадах. Дом быў адрэстаўраваны паміж 1996 і 2011 гадамі. Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Трумпельдор Катэгорыя:Горадабудаўнікі Катэгорыя:Памерлі ў 1947 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродне Катэгорыя:Памерлі ў Тэль-Авіве Катэгорыя:Сіянізм Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі Катэгорыя:Прадпрымальнікі