Каўнаскі дзяржаўны драматычны тэатр () — найстарэйшы літоўскі стацыянарны драматычны тэатр, які дзейнічае ў Коўне з 1920 года. Размяшчаецца ў Коўне на вуліцы Лайсвес алея (Laisvės alėja 71). Кіраўнік тэатра — Эгідзіюс Станцікас (з 2008).

Заснаваны ў снежні 1920 года Таварыствам творцаў літоўскага мастацтва пад назвай Драматычны тэатр. Першым спектаклем была п’еса «Агні Іванавай ночы» Германа Зудэрмана (рэжысёр — Юозас Вайчкус; прэм’ера 19 снежня 1920 года). У 1922 годзе тэатр стаў Дзяржаўным драматычным тэатрам. У 1925 годзе ён быў аб’яднаны з Дзяржаўнай трупай оперы і балета ў агульны Дзяржаўны тэатр.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Каўнаса