Ежы Геранім Марыя Войцех Ласка́рыс (; ) — дзеяч каталіцкага касцёла, прадстаўнік арыстакратычнага грэчаскага роду, які перасяліўся ў Венецыянскую рэспубліку.

Біяграфія Паходзіў з арыстакратычнага грэчаскага роду, які пасля падзення Візантыі перасяліўся ў Венецыянскую рэспубліку. Вучыўся ў Рыме, уступіў у ордэн тэатынаў, служыў у папскай канцылярыі.

У 1738 годзе быў прызначаны прэфектам кляштара тэатынаў у Львове. Пазней перайшоў на службу да нясвіжскіх Радзівілаў, дзе дзякуючы падтрымцы Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі у 1741 годзе стаў пробашчам у Алыцы на Валыні і атрымаў тытул біскупа зенапалітанскага.

У 1746 годзе правёў рэформу Замойскай акадэміі, ператварыўшы яе ў вышэйшую навучальную ўстанову з факультэтамі тэалогіі, права, медыцыны і філасофіі, а таксама з падрыхтоўчымі класамі. З 1748 года быў абатам у Жоўкве і львоўскім канонікам.

Выступаў за ўніфікацыю рытуалаў уніяцкай царквы з рымска-каталіцкім касцёлам. Па яго хадайніцтве ў 1751 годзе папа Бенедыкт XIV выдаў энцыкліку, якая дазваляла каталіцкім святарам адпраўляць імшу ў уніяцкіх цэрквах, дзе не было асвячоных алтароў.

У 1754 годзе атрымаў тытул архіепіскапа феадасійскага, у 1762 годзе — патрыярха александрыйскага, а пазней — патрыярха іерусалімскага. Быў дакладчыкам папы і экспертам па справах Рэчы Паспалітай у Рыме, дзе заклікаў рымскую курію да асцярожнасці ў падтрымцы Барскай канфедэрацыі.

Разам з ім у Вялікае Княства Літоўскае прыбыў яго пляменнік Тэадор Ласкарыс (†1785), які ў 1781 годзе атрымаў званне генерал-маёра арміі ВКЛ.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Тытулярныя біскупы Катэгорыя:Постаці Львова